Творчая майстэрня і майстар-классы для бацькоў з дзецьмі
У межах выставы «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» (5.03.-30.03.2025) дзейнічае творчая майстэрня для бацькоў з дзецьмі.
У сучасным жыцці так складана знайсці вольны час, каб карысна і душэўна правесці яго са сваімі дзецьмі. На нашай выставе створаны ўсе ўмовы для творчага ўзаемадзеяння дзяцей з бацькамі або іншымі роднымі і блізкімі людзьмі.
Папярэдні запіс не патрабуецца. Прыняць удзел у творчай майстэрні можна ў любы працоўны час галерэі (за дадаковы квіток).
Удакладняючыя пытанні можна задаць у працоўны час галерэі па тэлефону 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery
Прапаноўваем пакрокавую інструкцыю, матэрыялы і утульнае месца для самастойнай творчасці.
МАЙСТЭРНЯ «ТЭКСТЫЛЬНАЯ ЛЯЛЬКА»
Тут гасцей галерэі чакае сучасная мяккая лялька с традыцыйнага матэрылу — ільну.
Кожны удзельнік атрымоўвае загатоўку лялькі, а таксама набор дэкарытыўных элементаў для яе “ажыўлення” і апранання. Удзельнікам будзе неабходна праявіць крэатыўнасць і стараннасць!
Кошт: 10.00 бел.руб. за 1 загатоўку.
МАЙСТЭРНЯ «ПАПЯРОВАЯ ЛЯЛЬКА»
Незабыўная класіка: папяровая лялька з адзеннем. У нашай майстэрні падрыхтаваны элементы для лялькі ў беларускім народным строі. Такім чынам маленькія ўдзельнікі майстэрні даведаюцца з якіх элементаў складаўся і як упрыгожваўся традыцыйны жаночы касцюм. Візуальны дапаможны матэрыял, шаблоны, алоўкі і фламастары прапаноўваюцца.
Кошт: 3.00 бел.руб. за 1 камплект.
У межах выставы «Традыцыі і сучаснасць: лялькі» праводзяцца
МАЙСТАР-КЛАСЫ ДЛЯ БАЦЬКОЎ З ДЗЕЦЬМІ
Усе матэрыялы ўключаны.
6+
Магчымы ўдзел дарослага, разам з дзіцём (1 білет, 1 выраб).
Колькасць удзельнікаў абмежавана.
Удзел толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час галерэі па тэлефону
8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery
Адрас: Мінск, галерэя “Цэнтр”,
вул. Гікалы, 4.
9 сакавіка (нядзеля) 17:00
Майстар-клас: Лялька-мотанка “Берагіня”
Майстар Кміт Алена
Кошт білета 35.00 бел.руб.
12 сакавіка (серада) 17:00-19:00
Дэма-клас: лялька “Званочак”
Майстар Дзямідчык Таіса Раманаўна
Уваход вольны.
15 сакавіка (субота) 12:00
Майстар-клас: Лялька-мотанка “Падарожніца”
Майстар Жыбрык Наталля Пятроўна
Кошт білета 20.00 бел.руб.
КУРАТАРСКІЯ АГЛЯДЫ:
5 сакавіка (серада) 18.00
Уваход вольны.
13 сакавіка (чацвер) 18.00
27 сакавіка (чацвер) 18.00
Кошт — уваходны квіток у галерэю 3.00 бел.руб.