Адкрыццё персанальнай выставы жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай «Пункт вяртання» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адкрыццё персанальнай выставы жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай «Пункт вяртання»

8 кастрычніка (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 18.00 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай «Пункт вяртання»

Экспазіцыя арганізоўваецца ў межах праектаў з нагоды Году беларускай жанчыны. Яўгенія Сухаверхава таленавітая мастачка (нарадзілася на Міншчыне, у г. Любань), якая ўмее бачыць прыгажосць у звычайных праявах жыцця. У сваім садочку яна вырошчвае кветкі з якіх потым складае букеты, што адпавядаюць пэўнаму сезону або настрою. Вытанчаныя кампазіцыі з півоняў, вяргіняў або цюльпанаў становяцца падставай да сюжэтаў афортаў, мастацкіх фотаздымкаў або жывапісных палоцен. Вандроўкі па Беларусі і назіранні за прыродай знайшлі адлюстраванне ў краявідах Яўгеніі Сухаверхавай. Акрамя таго доўгая супрацоўніцтва з праваслаўнымі выдавецтвамі ў якасці ілюстратара паўплывала на з’яўленне ў творчым багажу мастачкі твораў на рэлігійныя сюжэты.
Яўгенія Сухаверхава ўжывае некалькі стылістык для сваіх творах: больш класічную і рэалістычную для краявідаў і нацюрмортаў у тэхніцы афорт; стылізацыю, блізкую да народнай плыні для жывапісу алеем (пераважна таксама краявіды і нацюрморты) і алегарычна-сімвалічную ўмоўную мову — для ілюстрацый і афортаў на рэлігійную тэматыку. Але ўсе працы мастачкі аб’ядноўвае жаночы стваральны падыход і мяккі лірычны настрой.
Пункт вяртання ў канцэпцыі дадзенага праекту мае некалькі значэнняў. Больш шырокае — гэта само мастацтва, якое мае тэрапеўтычную і кампенсаторную функцыю. Для творчага чалавека актыўна займацца мастацтвам — значыць «вярнуцца» да самога сабе, да сваёй сутнасці. На выставе мы бачым усю шырыню дыяпазону творчых памкненняў Яўгеніі Сухаверхавай: графіку, жывапіс, фатаграфію, разьбу па дрэву. Акрамя таго многія працы мастачкі раскрываюць тэму роднай зямлі, дому: алеі дрэў, кветкі з садочку, беларускія вёсачкі і гарады — гэта таксама вельмі важны пункт вяртання, глеба, якая падтрымлівае чалавека.
У выставу ўвайшлі афорты і жывапісныя палотны (нацюрморты і краявіды) апошніх 15 год, дапаўненнем экспазіцыі сталі мастацкія фотаздымкі мастачкі.

Выстава працуе з 8 ліпеня па 1 лістапада 2026 г.


Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.