Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа

З нагоды святкавання 140-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомых класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. І.Х. Каладзеева адбылася ўрачыстая падзея – прэзентацыя кнігі «Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа», прысвечанай памяці жонкі народнага пісьменніка Беларусі Марыі Дзмітрыеўны Каменскай.

Прэзентацыя цудоўнага выдання, якое нядаўна выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», прайшла з удзелам ганаровых гасцей, складальнікаў кнігі – унучак беларускага Песняра Веры Данілаўны Міцкевіч, Марыі Міхайлаўны Міцкевіч і праўнучкі Васіліны Валер’еўны Міцкевіч.

 – Такіх гасцей у нашай бібліятэцы яшчэ не было. Мы вельмі рады, што гэтая сустрэча адбылася, бо найважнейшым аспектам прафесійнай дзейнасці бібліятэкараў з’яўляецца праца з кнігай. А мець магчымасць дзякуючы нашым гасцям дакрануцца да жывой гісторыі літаратуры Беларусі дарагога каштуе! Жадаю ўсім плённай працы і карысных прыемных зносін з блізкімі людзьмі нашага народнага пісьменніка Якуба Коласа, – сказала на пачатку мерапрыемства дырэктар бібліятэкі Алена Капыток.

На сустрэчы шмат гаварылі аб адносінах у сям’і Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай – мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей, а таксама сяброў і калег. Гучалі ўспаміны і, вядома ж, вершы Коласа, прысвечаныя каханай жанчыне і захавальніцы сямейнага агменю, сябру і дарадцу, проста выдатнаму чалавеку Марыі Каменскай. У творах аб «мілай Марусе» і сёння адчуваюцца бясконцая пяшчота і затоеная трапятлівасць, душэўная цеплыня і ціхі сум з тонкай повалакай нуды.

Асаблівы настрой прэзентацыі кнігі «Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа» надалі выступленні Веры Данілаўна Міцкевіч, Васіліны Валер’еўны Міцкевіч і Марыі Міхайлаўны Міцкевіч.

Унучка пісьменніка Вера Данілаўна Міцкевіч – навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павяла размову пра ідэю і канцэпцыю стварэння прэзентаванага выдання пра дарагога чалавека.

– Гэтая кніга з’яўляецца сямейнай падзякай бабулі Марыі Дзмітрыеўне Каменскай ад кожнага ўнука і праўнука, хоць ніхто з нас не заспеў яе пры жыцці. Мы проста абавязаны былі зрабіць гэтую кнігу.

Галоўны захавальнік фондаў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка класіка беларускай літаратуры Васіліна Валер’еўна Міцкевіч прадставіла ўдзельнікам сустрэчы факсімільнае выданне твораў Якуба Коласа «Водгульле» (другі зборнік вершаў паэта пасля кнігі «Песні жальбы»)

Затым публіцыст, педагог, даследчык творчасці беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міхайлаўна Міцкевіч пранікнёна чытала вершы Коласа, дзялілася ўспамінамі дзяцінства.

Выданні бібліятэка атрымала ў падарунак.

На сустрэчы таксама выступіў вядомы барысаўскі педагог і краязнаўца, унучаты пляменнік Якуба Коласа Іван Юр’евіч Белы.

Алена БРЫЦКАЯ
slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image