Восеньскія вакацыі ў Дзяржынскім раённы цэнтр культуры і народнай творчасці — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Восеньскія вакацыі ў Дзяржынскім раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Падчас восеньскіх вакацый Дзяржынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці наведалі школьнікі з Данілавіч і пасёлка Энергетыкаў. Падчас экскурсій яны даведаліся пра таленавітых майстроў-землякоў і пабачылі іх цудоўныя творы: тканыя паясы, народныя лялькі, вырабы з саломкі, драўляныя гадзіннікі і шмат іншага. Пра святы народнага беларускага календара юным наведвальнікам "распавёў" кінетычны тэатр "Балабуха". З дапамогай заатропа дзеці змаглі ўбачыць асноўныя элементы традыцыйнай гульні "Ката пячы", якую захоўваюць і штогод праводзяць у Скірмантава на Загавіны перад Піліпаўкай. А пасля майстар-класаў па роспісу драўлянага сувеніра кожнаму застаўся ў падарунак вясёлы тыгрык, сімвал надыходзячага новага году.