Урачыстае адкрыццё ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2024» адбудзецца 14 чэрвеня — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Урачыстае адкрыццё ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2024» адбудзецца 14 чэрвеня

Вас чакае канцэртная праграма «Мелодыі сэрца» з удзелам заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі, Наталлі Тамэла, Дзмітрыя Качароўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі (мастацкі кіраўнік – Валянцін Дудкевіч), вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы» і іншых вядомых выканаўцаў краіны.

У канцэртнай праграме прымуць удзел лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Данііл Савеня і Самір Ёлчыеў.

«Мелодыі сэрца» прагучаць у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха).

Чакаем вас 14 чэрвеня ў Амфітэатры. Пачатак у 21.00.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: +375 176 555 555 і на kvitki.by