Конкурс “Маладыя галасы» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Конкурс “Маладыя галасы»

29 красавіка 2023 года ў Валожынскім раённым цэнтры культуры падведзены вынікі штогадовага раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы».
У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел звыш трыццаці ўдзельнікаў ва ўзросце ад 8 да 31 гада, сярод трох узроставых катэгарый. На суд журы былі прадстаўлены як паэтычныя, так і празаічныя творы на беларускай і рускай мовах па шасці наминацыях, а гэта каля 50 твораў.
Па выніках творчага спаборніцства ўсе пераможцы атрымалі адпаведныя дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справапх моладзі Валожынскага райвыканкама, а таксама кнігі ад удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” і невялікія падарункі не толькі ад арганізатараў конкурсу, але і ад спонсараў – Мінскага дэльфінарыя “Немо”, ІП Бітэль (кавярня “Бітролл”) і другіх прадпрымальнікаў з Валожына.
Узнагароды канкурсантам-пераможцам уручалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, Наталля Жызнеўская, Аксана Мітрошчынкава, член Міжнароднага Саюза рускамоўных пісьменнікаў Марыя Мучынская і самадзейная паэтка Надзея Агіевіч.