«Прывітанне, музей» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«Прывітанне, музей»

29, 30 і 31  сакавіка у Любанскім музеі народнай славы было шумна, весела і пазнавальна. Навучэнцы пачатковых класаў сярэдніх школ № 1 і № 3 г. Любань і гарадской гімназіі ў гэтыя дні здзейснілі падарожжа ў часе па музейнай прасторы. Падчас  знаемства з музейнымі прадметамі — дзяўчынак больш цікавілі прадметы дамашняга абіхода, а хлапчукоў – зброя, — дзеці даведаліся  аб прызначэнні невядомых для іх прадметаў быта. А потым паспяхова выканалі заданні гульні-квэста. Перамаглі тыя каманды, якія хутчэй дабраліся да фініша.

Для навучэнцаў сярэдніх і старэшых класаў Стараюрковіцкай, Палічынскай і Малагарадзяціцкай сярэдніх школ музей прапанаваў пазнаеміцца з Партызанскімі хронікамі за 1942 г. Усяго за час канікул музей наведала 92 навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раена.