«ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ» — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

«ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ»

5 кастрычніка (серада) 2023 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы жывапісу Крысціны Шчарбак «ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ», прымеркаваная да Рэспубліканскага Дню Маці.

 

Крысціна Шчарбак — маладая беларуская мастачка, скончыла кафедру жывапіс Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2019), выкладае ў альма-матэр, арганізавала ўласную мастацкую студыю, клапатлівая маці двух дзяцей.

Экспазіцыя складаецца з жывапісных твораў, якія адлюстроўваюць найбольш важныя тэмы для ўсіх маці — гэта дзеці і іх выхаванне, сям’я. Але “жаночае шчасце” такое шматграннае і для кожнай жанчыны свае. Крысціна Шчарбак — мастачка, і для яе так важна, усё тое, што натхняе сваёй прыгажосцю або асаблівай атмасферай: таму гледачы таксама ўбачаць вытанчаныя нацюрморты з кветкамі і краявіды роднага краю.

Мастацкая мова Крысціны Шчарбак будуецца на тонкай нюансіроўцы каларыту і агульнага настрою. Жывы разнастайны мазок надае працам адчуванне руху, вібрацыі. Жывапіс нясе светлую энергетыку, паэтызуе фактуру матэрыяльнага свету, а сюжэтна звязана з паўсядзённасцю і асабістай прасторай аўтара.

Кожны дзень адказнай маці і творчага чалавека запоўнены мноствам спраў і задач, аб гэтым нам распавядзе раздзел выставы з хуткімі замалёўкамі і накідамі… спыненыя імгненні паўсядзённасці адлюстроўваць тое, што да самых простых і нават бытавых момантаў можна падыходзіць творча.

У сваіх творах Крысціна Шчарбак балансуе паміж сямейным кантэкстам і самавыяўленнем. Адказаць на пытанне аб тым, якое яно жаночае шчасце — вельмі складана, але ўбачыць адну з яго версій магчыма на выставе жывапісу Крысціна Шчарбак.

 

У межах выстаўкі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

14.10.2023 Майстар-клас ад Крысціны Шчарбак для дзяцей (ад 5 год) “Чароўны лісцік” (фарбы, рэзерваж): дапаможа развіццю прасторава-візуальнага інтэлекту дзіцяці (кошт 15 руб.). Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.

28.10.2023 Сустрэча з аўтарам, аўтарская экскурсія і творчы майстар-клас для жанчын “Да сябе з пяшчотай”: акварэльны жывапіс, тэма— букет кветак (кошт 15 руб.). Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.

Выстава працуе з 5 кастрычніка па 5 лістапада 2023 г.

 

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image