ВЫСТАЎКА-ПРОДАЖ КЕРАМІКІ «ЧАС ПІЦЬ ГАРБАТУ» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

ВЫСТАЎКА-ПРОДАЖ КЕРАМІКІ «ЧАС ПІЦЬ ГАРБАТУ»

Як змагацца з восеньскай хандрой? Канешне збірацца разам з сябрамі за душэўнымі размовамі і кубачкам духмянай гарбаты.

Каб зрабіць сервіроўку стала прывабнай і арыгінальнай запрашаем наведаць наш маркет керамікі «Час піць гарбату»

Што мы прапануем? Па вельмі прыемным коштам магчымасць набыць:

аўтарскія кубачкі на любы густ

розных памераў і выгляду місы і талеркі для печыва ды іншага смакоцця

вазы — каб упрыгожыць стол букетам кветак

малочнікі і гарлачыкі ў народным стылі — для тых хто любіць элементы вясковага стылю ў інтэр’еры

свечкі — для цёплай атмасферы.

 

Калі? 7, 8, 9 кастрычніка

З 11:00 да 19:00

Дзе? Галерэя «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці

вул. Гікалы, 4

Што? Аўтарскія вырабы з керамікі народных майстроў і прафесійных мастакоў