Вынікі онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Вынікі онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый»

Шаноўныя сябры!

З нагоды Дню абароны дзяцей у нас добрая навіна!

Падведзены вынікі онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый», прысвечанага году якасці і 85-годдзю дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Тэматыка конкурса — «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны». Удзельнікі клубных фарміраванняў Мінскай вобласці ад 6 да 17 год на працягу некалькіх месяцаў стваралі жывапісныя і графічныя творы, абраўшы адзін з элементаў з Дзяржаўнага спіса нематэрыяльна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які мае бытаванне ў Мінскай вобласці.

Атрымаліся цудоўныя творы, якія кажуць пра тое, што маладое пакаленне цікавіцца нацыянальнымі традыцыямі і будзе ашчадна іх захоўваць. Усяго на конкурс было прадстаўлена 46 прац, з якіх 10 твораў журы адзначыла прызавымі месцамі і тром удзельнікам прысудзіла спецыяльны прыз. Хочацца падзякаваць і настаўнікам маладых талентаў, паколькі складаная тэма патрабавала ад іх вялікай працы па перадачы ведаў у цікавай і натхняльнай форме. Але ўсё атрымалася!

Удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3 месца атрымаюць дыпломы і наборы паштовак з рэпрадукцыямі прац пераможцаў.

А трое мастакоў, якія занялі 1-месца, запрашаюцца зрабіць выстаўку пераможцаў онлайн-конкурса “Палітра традыцый” у мастацкай галерэі “Цэнтр” у 2024-2025 гг.

Спіс пераможцаў (на руск. мове):

Категория до 9 лет:

1 место: Сарговец Анна (9 лет), ГУО «Плисская детская музыкальная школа искусств».

2 место: Хохол Лев (7 лет), Народная детская студия изобразительного искусства, Острошицко-Городокский сельский дом культуры.

3 место: Рогозенко Арина (9 лет), Народная детская студия изобразительного искусства, Острошицко-Городокский сельский дом культуры.

Категория от 9 до 12 лет:

1 место: Дещеня Амина (11 лет), ГУО «Слуцкая детская художественная школа искусств»

2 место: Яцковская Анна (12 лет), ГУО «Слуцкая детская художественная школа искусств».

3 место: Ладутько Мария (11 лет), Народная детская студия изобразительного искусства, Острошицко-Городокский сельский дом культуры.

Категория от 13 до 17 года:

1 место: Орлова Виктория Евгеньевна (13 лет), ГУО «Слуцкая детская художественная школа искусств».

2 место: Дробыш Дарья Васильевна (15 лет); Козляк Виолетта Александровна (13 лет), ГУО «Слуцкая детская художественная школа искусств»

3 место: Прокопчик Евгения Игоревна (13 лет), Народная детская студия изобразительного искусства, Острошицко-Городокский сельский дом культуры.

Специальный приз:

Морозова Василиса (13 лет), студия рисования Колодищанского сельского дома культуры;

Сосункевич Ульяна (10 лет), ГУДО «Любанская детская школа народного декоративно-прикладного искусства»;

Мороцкая Ксения (13 лет) ГУО «Слуцкая детская художественная школа искусств».