Напеў зямлі маёй — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Напеў зямлі маёй

4 снежня ў г.Мар’іна Горка адбыўся ХVІІ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Асноўная ідэя фестывалю – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.
У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў Республікі Беларусь імя І. Жыновіча, дацэнт кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры
і мастацтваў», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Аляксандр Яўгенавіч Крамко.
Для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходнай умовай было ажыццяўленне пастановачнага (арыгінальнага, неардынарнага) нумару з удзелам аднаго ці больш аматарскіх калектываў мастацкай творчасці розных жанраў.
Кожны раён з адказнасцю і творчым падыходам аднёсся да падрыхтоўкі конкурснага нумару. Кожнае выступленне было адметным і запамінальным. Але конкурс ёсць конкурс, і журы вызначыла лепшых з лепшых.

  • Дыпломы ІІІ ступені і каштоўныя падарункі «партатыўны камп’ютар (ноўтбук)» былі ўручаны калектывам Вілейскага, Пухавіцкага раёна і Чэрвеньскага раёнаў.
  • Дыпломы ІІ ступені і каштоўныя падарункі «камплект гукавога абсталявання» атрымалі калектывы Капыльскага і Любанскага раёнаў.
  • Дыплом І ступені і каштоўны падарунак «камплект гукавога абсталявання» атрымалі калектывы Стаўбцоўскага раёна.
  • Дыплом Гран-Пры і аўтамабіль рашэннем журы адзінагалосна быў уручаны калектывам Клецкага раёна – узорнаму ансамблю народнай песні «Марачаначка» Морацкага сельскага клуба імя Заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Я.Н.Піліпені, якія разам з удзельнікамі аматарскіх калектываў Клецкага раённага цэнтра культуры ўдала выступілі з беларускай народнай песняй «Гаворка пра чабаточкі».