Дэма-клас “Традыцыйныя жаночыя галаўныя ўборы Любаншчыны”
Спікер: Сяргей Выскварка, даследчык традыцыйнай культуры Любаншчыны, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамблю “Верабейкі”.
На дэма-класе Сяргей Выскварка прадэманструе як рабіліся галаўныя ўборы з намітак і хустак у вёсках Пласток, Кузьмічы, Зялёнкі, Закальное Любанскага раёна (перыяд бытавання з пачатку 19 ст. да 1980-х гг.):
спосабы завівання наміткі (у арсенале даследчыка 10 спосабаў);
спосабы стварэння галаўных убораў з хустак (у арсенале даследчыка 20 спосабаў), якія могуць быць завязаны да 5 штук адначасова.
4 верасня (чацвер), 18:00 Галерэя «Цэнтр»
Мінск, вул.Гікалы, 4.
Уваходны білет 10 бел.руб.
Колькасць месцаў абмежаванa.
Наведванне дэма-класа толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час (9.00-17.00) па тэлефонам 8017 342 50 76; 8017 377 40 91
або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery