Адкрыты фестываль беларускай дзіцячай творчасці «СКАРБЫ РОДНАГА КРАЮ» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адкрыты фестываль беларускай дзіцячай творчасці «СКАРБЫ РОДНАГА КРАЮ»

27 мая дзіцячы цэнтр культуры «РАСТОК» прымаў гасцей на адкрытым фестывалі беларускай дзіцячай творчасці «Скарбы роднага краю», прысвечаным Году міру і стварэння.
Удзельнікі фестывалю прыехалі з розных куткоў Беларусі: Мінска, Маладзечна, Ліды, Смаргоні, Ракава, Валожына, Вілейкі, Івянца, Вішнева, Калодзішчаў.
Нездарма кажуць: «Танцы, песні, карагоды — не выходзяць з моды».
А калі яны, заснаваныя на падмурку народных традыцый, ды падмацаваныя шчодрым талентам і адданасцю саміх выканаўцаў, то будзе жыць і квітнець народная спадчына.
У рамках фестывалю праводзіўся экспрэс-конкурс «Гліняны цуд», майстар-клас па выцінанцы, выстава вырабаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маляванка на аснове народных традыцыйных матываў, фэйс-арт.
Фотадымак на памяць можна было зрабіць на фотазоне «Беларуская хатка».
Свята атрымалася прыгожым і шматлюдным.Усё прайшло на пазітыве, пад знакам сяброўства.