МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

РАМЁСТВЫ І ПРОМЫСЛЫ

Традыцыйнае народнае мастацтва з’яўляецца падмуркам і арганічнай часткай сучаснай нацыянальнай культуры беларусаў. Мэтанакіраваную шматпланавую работу па яго захаванні і падтрымцы праводзяць работнікі культуры Мінскай вобласці. Іх дзейнасць арганізавана ў адпаведнасці з рэспубліканскімі і абласнымі праграмамі па захаванні і развіцці традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Значная роля ў гэтым напрамку належыць 12 дамам (цэнтрам) рамёстваў, цэнтру ткацтва, 3 дамам майстроў, 5 цэнтрам традыцыйнай культуры, 4 дамам фальклору.

Рамесныя традыцыі продкаў працягваюць больш чым 3633 умельцаў народнай творчасці Міншчыны: 96 з іх з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, 36 маюць статус “народны майстар Беларусі”.

З мэтай падтрымкі народных умельцаў, развіцця традыцыйных рамёстваў 2007 год быў аб’яўлены годам ткацтва, 2011 – беларускага касцюма, 2013 – беларускага пояса, 2014 – бытавога танца, 2015 – народнага календара. 2016 год год быў прысвечаны сацыяльна-бытавой абраднасці.

Надзвычай важнай і актуальнай на сучасным этапе з’яўляецца праблема пераемнасці пакаленняў і далучэння дзяцей і моладзі да нацыянальнай культурнай спадчыны. Сёння ў вобласці паспяхова дзейнічаюць 467 гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, з іх для дзяцей - 426, у якіх займаюцца больш чым 3,5 тысяч дзяцей і падлеткаў (дадзеныя па стане на 01.01.2017 г.)

Захапляльнымі для дзяцей з’яўляюцца не толькі практычныя заняткі ў гуртках і студыях, але і пазнавальныя ўрокі, майстар-класы. Станоўчую ролю адыгрываюць музеі і куткі сялянскага побыту пры сельскіх клубных установах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з гісторыяй і культурай роднага краю.

З мэтай прапаганды і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў Міншчыны больш за 10 год пры МАЦНТ дзейнічае абласная “Школа майстэрства”. У рамках школы для клубных работнікаў праводзяцца семінары-практыкумы, майстар-класы, творчыя лабараторыі.

Эфектыўнай падтрымцы традыцыйнай культуры паспрыяла ў свой час і стварэнне клубаў майстроў народнай творчасці. У вобласці налічваецца 24 клубы, з іх 20 – з ганаровым найменнем “народны”.

Адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці – работа па захаванні і падтрымцы самабытнай вусна-паэтычнай творчасці Міншчыны. Фальклор вобласці падтрымліваецца дзейнасцю фальклорных ансамбляў, клубаў і аб’яднанняў. На прапаганду народнай творчасці мясцовых традыцый накіравана дзейнасць 150 фальклорна-этнаграфічных гуртоў (65 - дзіцячых), у якіх займаецца 1681 удзельнік.
Эфектыўнымі ў справе папулярызацыі народнай творчасці сярод насельніцтва Міншчыны з’яўляюцца масавыя мерапрыемствы. Святы рамёстваў, якім спадарожнічаюць змястоўныя выставы народнай творчасці, конкурсы, майстар-класы, круглыя ​​сталы і навукова-практычныя канферэнцыі, выступленні фальклорных калектываў, арганічна ўпісаліся ў святочны каляндар малых гарадоў, выконваюць важную ролю ў захаванні традыцый народнай культуры.    

Рэгулярна, пачынаючы з 1996 года, раёны вобласці прынялі на сваіх пляцоўках удзельнікаў 21 абласнога і раённага свята-конкурса. Святочныя мерапрыемствы, такія як “Гліняны звон”, “Саламяныя дзівосы”, “Матчыны кросны”, “Мінская кадрыля”, “Папяровыя карункі”, “Беларуская лялька” у рамках абласнога свята рамёстваў Міншчыны “Слуцкія паясы”, “Сонечная цеплыня дрэва” і іншыя, сталі неад’емнай часткай культурнага жыцця Мінскай вобласці.

 

 

 

 

 

Белорусский
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY