МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сказковая традиция Узденщины

Казкавая традыцыя Уздзеншчыны

ў рэпрэзентацыі Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай

з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці

        Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н., жыхаркі вёскі Магільнае Уздзенскага раёна ўключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць свае гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць.     Унікальнасць апавядальнай манеры Лідзіі Міхайлаўны ў тым, што казкі перанятыя ёй ад сваіх бацькоў вусным шляхам, да таго ж засвоены не толькі казкавыя сюжэты, але і народная апавядальная манера. Казкі выконваюцца спакойна-разважліва, павольна, але, разам з тым, інтанацыйна выразнай і эмацыянальна насычанай. У Л. М. Цыбульскай няма раз і назаўсёды зададзенага канона расказвання аднаго і таго ж сюжэта. Пры нязменнай фабуле, казка ў яе вольна вар’іруецца ў дэталях, дапаўняецца песеннымі ўстаўкамі (Лідзія Міхайлаўна выдатная спявачка), этнаграфічнымі замалёўкамі, заўсёды вельмі арганічнымі для кожнага тэксту. Казкі ў выкананні Лідзіі Міхайлаўны, пабудаваныя па законах казкавай архітэктонікі (зачын, канфлікт, кульмінацыя, канцоўка, рытміка-меладычныя медыяльныя формулы), ім уласціва строгая паслядоўнасць у перадачы сюжэта, уключэнне рытмічна арганізаваных формул, своеасаблівая распрацоўка мастацкіх дэталей, якія запавольваюць казкавае дзеянне, эпізуюць сюжэт. 
         Уздзенскім раённым і Нёманскім сельскім дамамі культуры захоўваюцца матэрыялы аб жыцці і творчасці Л.М.Цыбульскай.
        У 2015 годзе праведзены наступныя мерапрыемствы па захаванню і папулярызацыі творчасці Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай: літаратурны вечар «Казкі і гулі ад бабулі», прысвечаны творчасці  Цыбульскай Л.М. (14.03.2015 г.); конкурс сярод дзяцей і падлеткаў на лепшы малюнак па казкам Л.М. Цыбульскай (сакавік-красавік);
конкурс выканаўцаў казак Цыбульскай Л.М. «Жылі-былі…» ў рамках раённага свята дзіцячай творчасці «З крыніцы песня льецца» (23.05.2015 г.); пастаноўка казкі «Пра піражок» узорным лялечным тэатрам “Церамок” Уздзенскага раённага дома культуры ў рамках народнага свята “Жнівеньскі фэст”; Цыбульская Л.М. прыняла ўдзел у свяце вёскі Магільна (04.10.2015 г.) і ўзнагароджана каштоўным падарункам.
      Мясцовая супольнасць ганарыцца казкамі Лідзіі Міхайлаўны, яны з’яўляюцца своеасаблівым брэндам Уздзеншчыны. Дзеці ў школах раёна з задавальненнем чытаюць мясцовыя казкі, яны ўвайшлі ў рэпертуар дзіцячага фальклорнага гурта "Калыханка" Міханавіцкага дома фальклору Мінскага раёна.

Неопределенный
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY