МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Обряд “Цягнуць каляду на дуба” деревни Новины Березинского района

               Калядны абрад “Цягнуць Каляду на дуба” 

вёскі Новіны Бярэзінскага раёна

24 лістапада 2011 г. адбылося  пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай  навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры РБ, дзе абраду “Цягнуць Каляду на дуба” в.Новіны Бярэзінскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 

Архаічны абрад, які захаваўся ў жывой традыцыі ў вёсцы Новіны, некалі быў шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Бярэзіншчыны. На сённяшні дзень абрад адноўлены таксама ў вёсках Чыжаха і Любушаны Бярэзінскага раёна. Унікальнасць гэтага абраду ў тым, што ён з’яўляецца адзіным завяршальным у шэрагу калядных свят на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Звесткі пра падобныя абрады зафіксаваны і ў Заходняй Беларусі: у в.Бярдовічы Слонімскага раёна, у некаторых вёсках Лідскага раёна, у некаторых вёсках Брэстчыны. Магчыма, Каляду на дуба цягнулі і ў іншых месцах, што патрабуе навуковага даследавання. Але безумоўна, што эпіцэнтрам абраду была тэрыторыя цяперашняга Бярэзінскага раёна і што гэты абрад з’яўляецца яго адметнасцю.

Абрад “Цягнуць Каляду на дуба”, які захаваўся ў вёсцы Новіны, адбываецца наступным чынам. Увечары 20 студзеня дамаўляюцца, у чыёй хаце будуць праводзіць Каляды (зараз у клубе), хто якія стравы гатуе, а якой гадзіне збіраюцца. Цяпер збіраюцца каля 11-12 гадзін, каб справіць абрад у абед – жыхары вёскі хочуць у ім паўдзельнічаць. Раней таксама прыстасоўваліся да працоўнага часу – цягнулі Каляду раніцай да работы або пасля работы, а вечарам рабілі пагулянку ў складчыну. 

21 студзеня раніцай збіраюцца і ўпрыгожваюць куль саломы ад зажыначнага снапа, які заўсёды захоўваўся і прыносіўся ў хату перад першай каляднай куццёй і стаяў у чырвоным куце ўсё свята. З гэтага куля рабілі абрадавую ляльку, якую апраналі ў жаночае адзенне: спадніцу, “кофту”, фартух, хустку, – Каляду. 
Абрад прысвечаны перш за ўсё забеспячэнню добрага ўраджаю ў новым годзе. Лялька-Каляда – абярэг поля і вёскі, а кола або барана ўсцягваецца на дуб, каб вясной на ім пасяліліся буслы. Калі гэта адбудзецца, то маладыя пары, што возьмуць шлюб у Мясаед, народзяць дзяцей і працягнуць род.

Пачынаецца абрад такім чынам. Звараную ў чыгунку або гліняным гаршку куццю ставяць на сена ў рэшата, бяруць старое кола ад воза або барану і вязуць на санях або на саначках да дуба, які адзінока стаіць у полі або ў канцы сяла. На саначках сядзіць і трымае ўсё гэта выбраная з вёскі жанчына сталага ўзросту. Пад’язджаючы да дуба, тыя, хто вязуць санкі з Калядой (звычайна двое мужчын), імкнуцца іх перакуліць, “каб каша разляцелася”. Лічыцца, што гэта спрыяе ўрадлівасці. Старое кола і саламяную ляльку, калі яны захаваліся з мінулага года, скідаюць з дуба і падпальваюць, а на дуб усцягваюць новую ляльку ў жаночай іпастасі, кола або барану і куццю. Спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагод вакол дуба, а потым п’юць гарэлку і закусваюць пад дубам, затым ідуць да месца збору, дзе адбываецца сумесная пагулянка ў складчыну. Яна і завяршае калядны цыкл святаў. Танцуюць, спявалюць, гуляюць. Традыцыйнае ігрышча можа ўключаць і гульню “Ката пячы”, якую спраўляюць і на Багатую Каляду, і на Вадохрышча. 

Гэтак жа абрад спраўляюць і зараз, толькі ў клубе, дзе больш месца, таму што народу збіраецца шмат, прыязджаюць госці паглядзець на цудоўную дзею. 
Першым на гэты абрад звярнуў увагу выкладчык універсітэта культуры Пётр Адамавіч Гуд, які пабываў у 1984 годзе ў Бярэзінскім раёне па запрашэнні тагачаснага кіраўніка фальклорнага ансамбля “Лявоніха” Генадзя Яфрэмава. Ён жа пазней напісаў артыкул пра гэты абрад у энцыклапедыю “Беларускі фальклор”. 

У сучасны перыяд абрад “Цягнуць Каляду на дуба” ў в.Новіны існуе ў тым выглядзе, у якім ён быў адноўлены ў 1998 годзе Нінай Дзмітрыеўнай Клімовіч і фальклорна-этнаграфічным гуртом “Радзіна” пры ўдзеле ўсёй вёскі. Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч і яе нявестка Святлана гадамі збіралі звесткі ў раёне і пісалі на тэму абраду “Цягнуць Каляду на дуба” дыпломныя работы.

Новінскі абрад стаў своеасаблівым культурным брэндам мясцовай супольнасці: жыхары Новінаў выходзяць на вуліцу, каб назіраць, як вязуць Каляду, да святкаванняў далучаюцца жыхары суседніх вёсак і госці з іншых рэгіёнаў.

Гэты абрад істотна дапаўняе нашы веды аб светапоглядзе продкаў. Іх мысленне і выраз свайго бачання свету мовай сімвалаў проста фантастычнае для нашых сучаснікаў. Абрад і яго глыбокая сутнасць цікавыя для ўсіх, хто хоча ведаць свае карані.

   Историко-культурные ценности►






 

Неопределенный
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY