МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Историко-культурные ценности

У канцы 2003 года на 32-й сесіі ЮНЕСКА была прынята "Міжнародная канвенцыя па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны", да якой Беларусь далучылася Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у канцы 2004 года – першая сярод краін былога СССР. Для нашай краіны гэтая Канвенцыя ўступіла ў сілу 20 красавіка 2006 года.

 На 01.01.2016 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці:
- калядны абрад “Цары” вёскі Семежава Капыльскага раёна (2007);
-
мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень калектываў “Глыбокія крыніцы” в.Закальное, “Павалякі” в.Обчын, “Журавушка” в.Ямінск  Любанскага раёна (2008);
-
калядны абрад “Шчадрэц” вёскі Рог Салігорскага раёна (2009);
-
калядны абрад “Цягнуць Каляду на дуба” вёскі Новіны Бярэзінскага раёна (2012);
традыцыя закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў вёскі Семежава Капыльскага раёна (2012).

Па выніках разгляду прапаноў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята пастанова Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 года “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”.  Сярод нематэрыяльных праяў творчасці чалавека статус гісторыка-культурнай каштоўнасці цяпер маюць яшчэ 6 аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Міншчыны:
- традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне (агр. Ракаў і Сакаўшчына) (2013);
-
урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай “Будслаўскі фэст” (Мядзельскі раён)  (2014);
-
казкавая традыцыя Уздзеншчыны ў рэпрэзентацыі Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна (2014);
-
традыцыя шанавання Святога каменя в.Крамянец Лагойскага раёна (2014);
-
абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў агр.Вяляцічы Барысаўскага раёна (2015);
-
спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы ў в.Баранава і в.Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці (2015).

Аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па якіх рыхтуюцца прапановы для надання статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь:

- абрад  “Навасельская свяча”, тэхналогія старадаўняга піваварэння, спецыфічны прынцып апрацоўкі дрэва “Бярэзінская лыжка” (Бярэзінскі раён);

- традыцыя саламяных дываноў “Рухаўскія дываны” (аплікацыйнае пано з фарбаванай саломкі) (Старадарожскі раён);

- тэхналогія пляцення традыцыйных кашоў з сасновай лучыны (дранкі) (Стаўбцоўскі раён);

- тэхналогія хлебапячэння в.Жораўка; абрады русальнага тыдню в.Камуна і в.Шыпілавічы (Любанскі раён).

Акрамя таго, накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь матэрыялы для разгляду пытання аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб’екту “Абрадавая гульня “Пячы ката” ў Дзяржынскім раёне.

         ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ МИНСКОЙ ОБЛАСТИ►


       ►ОХРАНА ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОГО НАСЛЕДИЯ►











 












 

Неопределенный
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY