МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Аутентичная фольклорная группа “Журавушка” Яминского сельского Дома культуры Любанского района

             Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень

аўтэнтычным фальклорным гуртом “Журавушка”

в. Ямінск Любанскага раёна
 

      Аўтэнтычны фальклорны гурт «Журавушка» быў створаны ў 1974 годзе. Назву калектыў узяў ад мясцовай жартоўнай песні “Жура-жура, журавель, журавушка малада”.
      Аўтэнтычным гуртом “Журавушка” адроджаны традыцыйныя абрады  “Траецкае кумленне”, “Траецкая Яечня”, “Гасцявы кірмаш на Тройцу” Каляндарна-абрадавых песень у рэпертуары калектыву захавалася не вельмі шмат: некалькі калядных, вясновых, траецкіх, жніўных. Але гэтыя экзэмпляры з'яўляюцца каштоўнымі прыкладамі абрадава-песеннай традыцыі. Асаблівы акцэнт робіцца на сацыяльна-бытавых і сямейна-бытавых, жартоўных, піліпаўскіх, гасцявых песнях. У тэкстах зафіксаваны унікальны мясцовы дыялект, як лексічны, так і музычны.
      Рэпертуар гурта складаюць выключна мясцовыя фальклорныя творы. Нават знаёмыя песні ў выкананні Ямінскіх артыстаў гучаць па-новаму з-за своеасаблівага мясцовага тэмбру гучання жаночых галасоў.
      Унікальным па ступені захаванасці з'яўляецца мясцовы вясельны абрад і песні, якія яго суправаджаюць. Як тэксты, так і мелодыка гэтых песень вылучаюцца глыбокай архаічнасцю, выдатная ступень захаванасці якой таксама здзіўляе.
      З першага дня існавання калектыў заняў вядучае месца сярод іншых на Любаншчыне, мае цэлы шэраг дыпломаў. Ужо ў пачатку існавання, у 1974 г., жанчыны атрымалі дыплом I ступені на раенным свяце да Дня вызвалення Беларусі ад фашыстаў. 1979 г. – перамога ў раенным аглядзе-конкурсе і ўдзел у тэлевізійнай перадачы “Запрашаем на вячоркі”, удзельнікам гэтай жа перадачы група была і ў 1998 г. Калектыў – удзельнік святкавання гадавіны П. М. Шпілеўскага “Фальклорная вандроўка” – 1993, 1998, 2003 гг. у г. Любань, II Усебеларускага фестывалю сучаснага фальклору "Таўкачыкі" (г. Мінск, 2004 г.), раённага фэсту аўтэнтычнай песні “Бабулі”, і многіх іншых мерапрыемстваў. У 2006 г. гурт здымаўся ў дакументальным фільме “Беларускі каляндар” – відэафільм “Радаўніца”. Фатаграфія аўтэнтычнай фальклорнай групы прадстаўлена ў энцыклапедычным выданні “Беларускі фальклор” (2005). Запісы песень з вескі Ямінск размешчаны ў шматтомніке “Беларуская народная творчасць”, а таксама ў кнізе “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць”.


   ⇔



 

Неопределенный
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY