МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Аутентичная фольклорная группа “Павалякі” Обчинского сельского дома культуры Любанского района

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных

абрадавых і пазаабрадавых песень

аўтэнтычным фальклорным гуртом "Павалякі"

 (в.Обчын Любанскага раёна)      

     Гурт быў створаны у 1975 годзе. У яго склад увайшлі сяброўкі-аднадумцы, якія перанялі майстэрства ад старэйшых пакаленняў. Калектыў увесь час папаўняецца маладымі кадрамі з ліку дзяцей і ўнукаў дзеючых спявачак. Касцюмы створаны ўдзельнікамі самастойна па традыцыйным узорам сваёй мясцовасці. У рэпертуары калектыву больш за 100 мясцовых народных песень, а таксама бытавыя танцы, казкі, мясцовыя абрады.
     Обчынскі фальклорны гурт “Павалякі” працуе ў мясцовай аўтэнтычнай манеры, якая адрозніваецца высокім тэмбрам і адрывістым рытмам. У рэпертуары – каляндарна-абрадавы (калядкі, шчадроўкі, масленічныя, юр'еўскія, велікодныя, жніўныя, пакосныя песні), сямейна-абрадавы (сватанне, каравай, вяселле, госці) і пазаабрадавы фальклор (любоўныя, жартоўныя, ваенныя, сямейныя і сацыяльна-бытавыя песні, балады, народныя рамансы). Вяршыняй творчасці калектыву з'яўляюцца амаль зніклыя з паўсядзённага ўжытку песні працы (жніўныя).
    Аўтэнтычным фальклорным гуртом адроджаны традыцыйныя абрады каляндарных святаў “Масленка”, “Гуканне вясны”, “Гасцявы кірмаш на Юр’я”, абрады “Дажынкі” і “Шчодрык”.     
    Гурт “Павалякі” – удзельнік рэспубліканскага фестывалю сучаснага фальклору “Таўкачыкі”, рэгіянальнага фестывалю фальклору “Сугалоссе”  (Салігорскі раён), раённых святаў фальклору ў гонар гадавіны П.М. Шпілеўскага “Фальклорная вандроўка” (г. Любань). Гурт прыняў удзел у рэгіянальным свяце “Масленка” в. Обчын, рэгіянальным свяце “Макавей” в. Дарасіно, рэгіянальным свяце “Тройца” в. Пласток, удзельнічаў у выяздных канцэртах падчас культурнага абслугоўвання жніва. У Любанскім раёне ўжо другі год адбываецца раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” з мэтай папулярызацыі аўтэнтычнага спеўнага мастацтва. Абавязковым ўдзельнікам фэсту з’яўляецца калектыв “Павалякі” в. Обчын. Таксама гурт стаў удзельнікам рэгіянальнага фестывалю фальклору “Турайскі карагод” у в. Пагост Гомельскай вобласці. 
    Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам тэлеперадач “Наперад у мінулае”, “Запрашаем на вячоркі”, “Спявай душа!”, “Сельскі час”; яго песні гучаць у хітпарадзе “Сто песень для Беларусі”  (тэлеканал “Беларусь 3”). Акрамя таго, група здымалася ў дакументальным фільме “Беларускі каляндар. Масленка” (2005).
    Запісы песень з вёскі Обчын размешчаны ў шматтомніке “Беларуская народная творчасць. Прыпеўкі”, а таксама ў кнізе “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць”.
    У 2015 годзе гурт “Павалякі” адзначыў 40-годдзе сваёй творчай дзейнасці.

  ⇔

nbsp;

Неопределенный
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY