МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Аутентичная фольклорная группа “Глыбокія крыніцы”

                 Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень

аўтэнтычнага фальклорнага гурта “Глыбокія крыніцы” в. Закальное

     Вёска Закальное вылучаецца сярод іншых вёсак Любаншчыны абрадавай разнастайнасцю. Аўтэнтычны фальклорны гурт "Глыбокія крыніцы" быў створаны ў 1991 годзе. У рэпертуары калектыву абрадавыя і пазаабрадавыя песні, танцы, прыпеўкі, казкі і былічкі, абрады (Каляды, Шчадрэц, Масленіца, Юр'еў дзень, Троіца, Багач, Барыш або Гасцявая нядзеля).
    Аўтэнтычным гуртом “Глыбокія крыніцы” адроджаны традыцыйныя абрады святаў “Масленка”, “Гуканне Вясны”, вялікодны абрад “Рарэшнікі”, “Гасцявы кірмаш на Святок”, масленічны абрад “Трызна”, масленічны абрад “Лучнік”, “Зажынкі”, калядны абрад “Шчодрык”. 
    Фальклорны гурт "Глыбокія крыніцы" – пастаянны ўдзельнік масавых фальклорных святаў на Любаншчыне: раённага свята-кірмашу "Дажынкі", свята “Фальклорная вандроўка” (да гадавіны П.М. Шпілеўскага). Падчас штогадовага фэсту традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца”, што ўжо пяць гадоў праходзіць на Любаншчыне, сталі абавязковымі сустрэчы моладзі з фальклорнымі аўтэнтычнымі гуртамі (у тым ліку, з гуртом "Глыбокія крыніцы"). Сустрэчы праходзяць у форме канцэрта з майстар-класам ад носьбітаў народных традыцый песеннага і танцавальнага фальклора, традыцыйнай ежы і народных рамёстваў.
    Калектыў – удзельнік ІІ рэспубліканскага фестывалю сучаснага фальклору “Таўкачыкі”, дыпламант рэгіянальнага фестывалю фальклору “Сугалоссе”  (в. Ананчыцы Салігорскага раёна), неаднаразовы пераможца раённых аглядаў-конкурсаў, удзельнік абласных святаў, дыпламант ІІІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня – 2004” (г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць).
    У бягучым годзе гурт прымаў удзел у раённым свяце “Купалле” (г.Любань),  рэгіянальным свяце “Масленка” (в.Обчын), рэгіянальным свяце “Тройца” (в.Пласток), рэгіянальным свяце “Макавей” (в.Дарасіно), свяце “Шчадруха – калядная весялуха” у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту, раённым фэсце аўтэнтычнай песні “Бабулі”. 
     “Глыбокія крыніцы” з’яўляюцца ўдзельнікамі тэлеперадач “Наперад у мінулае” і “Запрашаем на вячоркі”; здымаліся для дакументальнага фільма “Беларускі каляндар. “Масленка” и “Юрай” (2005, 2007 гг.), песні любанскага гурта гучаць у хіт-парадзе “Сто песень для Беларусі” (тэлеканал “Беларусь 3”). Артыкулы аб аўтэнтычным фальклорным гурце размешчаны ў энцыклапедычным выданні “Беларускі фальклор” (2005). Запісы песень з вёскі Закальное размешчаны ў шматтомніке “Беларуская народная творчасць”, а таксама ў кнізе “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць”. У газеце “Звязда” змешчаны вялікі артыкул аб дзейнасці гурта.
    Аўтэнтычны фальклорны гурт "Глыбокія крыніцы" в. Закальное з’яўляецца носьбітам адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару. У гурта пашырана дыяфанія на бурдоннай аснове. Пры выкананні пазаабрадавых песень (пакосных, «гасцявых», казацкіх, любоўных і інш.) для яго характэрна адасабленне партый ніжняга і верхняга галасоў.
    Самабытны выканальніцкі стыль песеннай традыцыі Любаншчыны беражліва захоўваецца і перадаецца ўдзельніцамі гурта.

  ⇔
 

Белорусский
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY