МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

XІІІ абласны фестываль нацыянальных культур

Неопределенный

Усіх, хто шануе родную мову, захоўвае нацыянальныя традыцыі і звычаі, чакае сапраўднае свята – свята адзінства, сяброўства і згоды, бо кожны з яго ўдзельнікаў сваім талентам і творчасцю ўзбагачае не толькі ўласную самабытную культуру, але і ўвогуле культуру Беларусі. Прадстаўнікі каля 130 нацыянальнасцяў і народнасцяў мірна жывуць і працуюць на нашай роднай Міншчыне. Кожны такі фестываль – гэта сімвал міжнацыянальнага сяброўства і міру на беларускай зямлі, а таксама духоўнага багацця і яднання нацый.

Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах гарманізацыі міжнацыянальных зносін; папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных супольнасцей вобласці; даследавання і пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый; умацавання творчых і дзелавых адносін паміж установамі культуры і грамадскімі культурна-асветніцкімі арганізацыямі нацыянальных супольнасцей.

У свяце прымаюць удзел лепшыя аматарскія калектывы, асобныя выканаўцы, народныя майстры і аматары нацыянальнай кухні з розных рэгіёнаў Міншчыны. Сярод іх – удзельнікі культурна-асветніцкіх аб’яднанняў украінцаў «Краяны» (г. Маладзечна) і «Обрий» (Мінскі раён) Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра», народнае аматарскае аб’яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Печынскага ГДК Барысаўскага раёна, Дом Польскі Івянецкага гарпасялковага аддзела культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі», цыганскі ансамбль «Эльпіс» са Слуцка, асобныя выканаўцы армянскай, азербайджанскай  і іншых нацыянальнасцяў.

Згодна з Палажэннем аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур на фестывалі будзе прысутнічаць рэспубліканскае журы, якое правядзе адбор калектываў і выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

г. Маладзечна
11.00
суббота, ноября 16, 2019
Другие новости
«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Парламентские выборы в Логойском районе

На избирательных участках Логойщины 17 ноября выступили участники художественной самодеятельности, артисты и...

Абласны этап XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

У Маладзечне адбыўся абласны этап XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур .

Rating All.BY
Каталог TUT.BY