МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстаўка "Лепшыя цацкі СССР"

Неопределенный

філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

“Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”

Успамінаючы пра дзяцінства, кожны з нас можа з лёгкасцю назваць сваю любімую цацку ­– ляльку, плюшавага мішку, машынку. У Савецкім Саюзе былі цацкі, якія лічыліся ўлюбёнцамі цэлых пакаленняў. Яны шматкроць здзяйснялі “кругазварот змены гаспадара”, вытрымлівалі выпрабаванне вадой, агнём і дзіцячай дапытлівасцю, але, як ні дзіўна, жылі доўга і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. І любілі іх бязмерна, а нехта, магчыма, і да гэтага часу захоўвае бязвухага лінялага мядзведзя або пацёртую машынку, падораную любімай бабуляй.

На выставе “Лепшыя цацкі СССР” прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950–1980-х гг., якія збіраліся на працягу апошніх дзесяцігоддзяў  групай калекцыянераў.

У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука – педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Знайшоў сваё месца на выставе і іншы папулярны дзіцячы транспарт – педальны конь, матаролер, конікі-качалкі, двух і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў – жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.

Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Для яе можна было пашыць прыгожую сукенку на цацачнай швейнай машынцы або з камфортам абсталяваць мініяцюрнай мэбляй лялечны дом. Плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў – усе яны былі спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчынак.

На выставе таксама прадстаўлены развіваючыя гульні, сярод якіх любімая гульня будучых гоншчыкаў “За рулём”, віктарына “Цуд агеньчык”, “Радыё канструктар”, наборы “Будаўнік” і “Столяр”, “Кандытар” і “Гаспадыня”. А як не ўспомніць металічны канструктар, які выдатна развіваў тэхнічную кемлівасць. З яго можна было збіраць самыя розныя мадэлі, пачынаючы ад зусім прымітыўных, і заканчваючы грандыёзнымі.

Хакей і футбол былі найпапулярнейшымі ў СССР відамі спорту, і савецкія дзеці з задавальненнем гулялі ў аднайменныя настольныя гульні.

Магчымасць паспрабаваць сябе ў музыцы давалі піяніна “Ножка”, гуслі “Перапёлачка”, акардэон, баян, металафон, патэфон і музычны слон, якія таксама можна ўбачыць на выставе ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка.

 У савецкіх дзяцей не было кампутараў, мабільных тэлефонаў і іншых сучасных захапленняў, але дзяцінства ад гэтага не было менш шчаслівым. Свет савецкай цацкі – гэта кранальныя ўспаміны некалькіх пакаленняў жыхароў вялікай краіны пад назвай “СССР”.

 

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Рэжым працы: панядзелак – субота

Час працы: з 10.00 да 17.30

Выхадны: нядзеля

Телефон для даведак: (017) 243 74 03

 

 

филиал Национального исторического музея

Республики Беларусь

«Музей истории театральной и музыкальной культуры»

Вспоминая о детстве, каждый из нас может с легкостью назвать свою любимую игрушку – куклу, плюшевого мишку, машинку. В Советском Союзе были игрушки, которые считались любимцами целых поколений. Они многократно совершали «круговорот смены хозяина», выдерживали испытание водой, огнем и детской любознательностью, но, как ни странно, жили долго и передавались по наследству. И любили их безмерно, а кто-то, возможно, до сих пор хранит безухого, видавшего виды линялого мишку или потертую машинку, подаренную любимой бабушкой.

На выставке «Лучшие игрушки СССР» представлены советские игрушки периода 1950–1980-х гг., которые были собраны в течение последних десятилетий группой коллекционеров.

В центре внимания мечта любого советского мальчишки – педальная машинка, которая давала возможность прокатиться на почти настоящем одноместном автомобиле с рабочими фарами и рулевым управлением. Здесь же и другой популярный детский транспорт – педальный конь, мотороллер, лошадки-качалки, двух- и трёхколёсные велосипеды. Среди советских игрушек для мальчиков – железные танки, машинки и самолётики, луноход и космолёт.

Самым желанным подарком для девочек всегда была кукла. Для нее можно было сшить красивое платье на игрушечной швейной машинке или с комфортом обустроить миниатюрной мебелью кукольный дом. Плюшевые медведи, крошечные пупсы, неваляшки всех видов и размеров – все они были спутниками не одного поколения советских девочек.

Так же на выставке представлены развивающие игры, среди которых любимая игра будущих гонщиков «За рулём», викторина «Чудо Огонёк», «Радиоконструктор», наборы «Строитель» и «Столяр», «Кондитер» и «Хозяюшка». А как не вспомнить металлический конструктор, который отлично развивал техническую смекалку. Из него можно было собирать самые разные модели, начиная от совсем примитивных, и заканчивая грандиозными.

Хоккей и футбол были популярнейшими в СССР видами спорта, и советские дети с удовольствием играли в одноименные настольные игры.

Возможность попробовать себя в музыке давали пианино «Ножка», гусли «Перепёлочка», аккордеон, баян, металлофон, патефон и музыкальный слон, которые также можно увидеть на выставке в Гостиной Владислава Голубка.

У советских детей не было компьютеров, мобильных телефонов и других современных радостей, но детство от этого не было менее счастливым.  Мир советской игрушки — это трогательные воспоминания нескольких поколений жителей большой страны под названием «СССР».

Адрес: г. Минск, ул. Старовиленская, 14

Режим работы: понедельник — суббота

Время работы: с 10 до 17.30

Выходной: воскресенье

Телефоны для справок:

(017) 243 74 03

 

г. Мінск, Гасцёўня Уладзіслава Галубка
с четверг, декабря 6, 2018 по воскресенье, февраля 3, 2019
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY