МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

VI Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры

Неопределенный

22 лістапада 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VI Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры.

Біенале стане ўжо шостым па ліку ў шэрагу папярэдніх праектаў такога кшталту. Нагадаем, што першае Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры адбылося амаль 10 год таму, і было прымеркавана да 70-годдзя Беларускага саюзу мастакоў. Яно мела вялікі поспех у культурным асяродзі Беларусі і з той пары стала ўжо добрай традыцыяй, што праз кожныя два гады, ў канцы лістапада, ўсе залы Рэспубліканскай мастацкай галерэі запаўняюцца лепшымі работамі, створанымі за гэты перыяд беларускімі жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – сябрамі Беларускага саюза мастакоў.

Для мастакоў такія буйныя калектыўныя выставы з'яўляюцца не толькі сапраўдным святам, вынікам напружанай творчай працы, сустрэчай на адным экспазіцыйнай прасторы розных пакаленняў і светапоглядаў, але ж і своеасаблівым даследчым зрэзам. Напрыклад, яны дазваляюць творцам у кантэксце вялікай разнастайнай экспазіцыі ўбачыць, якія пытанні вырашаюць для сябе іх калегі-мастакі ў працэсе творчых эксперыментаў. А для ўважлівых і зацікаўленых гледачоў – гэта ўнікальная магчымасць не толькі ў аднымі месцы і адразу пазнаёміцца з лепшымі і найбольш арыгінальнымі творамі, але і з уласнага боку паспрабаваць прааналізаваць тое, што зараз хвалюе беларускіх творцаў, наколькі беларускае мастацтва здольнае рэагаваць на выклікі часу і наколькі яго, ідэйныя і тэхнічныя эксперыменты суадносяцца з тымі працэсамі, што адбываюцца, напрыклад, ў аналагічных відах мастацтва краінаў-суседзяў Беларусі.

Трэба адзначыць, што мастакам, якія бяруць удзел у праекце, вельмі важны водгук з боку аўдыторыі, ім цікавы дыялог з наведвальнікам. Менавіта таму, важным складнікам выстаўленых твораў з'яўляецца магчымасць шматузроўневай інтэрпрэтацыі працы гледачом з любым узроўнем мастацтвазнаўчай падрыхтоўкі і агульнага інтэлектуальнага багажу.

Па вопыту аналіза папярэдніх біенале відавочна, што найбольш устойлівымі, стрыжнявымі для беларускага мастацтва апошняга дзесяцігоддзя па-ранейшаму застаюцца дзве плыні: ўнутраныя перажыванні і асабістыя рэфлексіі творца, і актуалізацыя сябе у мастацтве праз гістарычнае мінулае. Для кагосці важна пры дапамозе творчасці прыцягнуць увагу грамадства да вострых сацыяльных праблемаў, актыўна рэагуючы на палітычныя, эканамічныя катаклізмы. У той жа час, шэрагу з прадстаўленых мастакоў уласцівае спакойнае, удумлівае сузіранне прыгажосці навакольнага свету, якое знаходзіць сваё адлюстраванне ў створаных імі пейзажах ды нацюрмортах.

Наколькі гэтыя тэндэнцыі застаюцца стабільнымі, ці ў іх азначыліся вырашальныя змены – паспрабаваць даць адказ на гэта кожны зможа асабіста пазнаёміўшыся з выніковай экспазіцыяй VI Біенале.

На прыкладзе, прадстаўленых 250 мастакамі больш за 400 твораў, можна сцвердзіць, што VI Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры зноў прадэманструе ўсю разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць і развіваюцца ў беларускім жывапісу, графіцы і скульптуры. У выніковую экспазіцыю прафесійнай камісіяй з аўтарытэтных экспертаў Беларускага саюза мастакоў з усіх прапануемых твораў будуць адабраныя толькі найбольш тэхнічна-дасканалыя і высокапрафесійныя.

У межах біенале адбудзецца конкурс, па выніках якога вызначацца лепшыя мастацкія творы ў намінацыях: Жывапіс года, Графіка года і Скульптура года.

VI Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры будзе працаваць для наведвальнікаў

з 23 лістапада па 14 снежня 2018 года.

 

Мы працуем:

11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49 – Палац мастацтва

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

 

Таксама з інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belarunion.by і на старонцы Палаца мастацтва ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva

г. Мінск, Палац мастацтва
17.00
с четверг, ноября 22, 2018 по пятница, декабря 14, 2018
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY