МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Вернісаж выставы «Спрадвечнае»

Неопределенный

14 лістапада а 18-й гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы «Спрадвечнае» у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У экспазіцыйных залах галерэі адбудзецца рэпрэзентацыя творчых дасягненняў педагогаў і выпускнікоў адной з найстарэйшых выпускаючых кафедраў універсітэта, якая займае вядучае месца ў сферы вышэйшай школы мастацкай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выстава «Спрадвечнае» прапануе гледачам магчымасць паразважаць аб пытаннях захавання і развіцця ўнікальных набыткаў нацыянальнай  культурнай спадчыны ў сучасным свеце, што неабходна менавіта сёння, калі мяняецца сама сістэма каштоўнасцяў, фарміруеца новая сацыякультурная прастора.

Сярод удзельнікаў выставы вядомыя мастакі-педагогі – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рыгор Фёдаравіч Шаура; кандыдат філасофскіх навук, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр Кавалёў; кандыдат мастацтвазнаўства, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў прафесар Уладзімір Рынкевіч; кандыдат гістарычных навук, член Беларускага саюза дызайнераў, дацэнт Людміла Дамнянкова; уладальнікі вучонага звання па спецыяльнасці «Мастацтва», шматразовыя лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў, дацэнты Тамара Васюк і Ала Непачаловіч; стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, старшыя выкладчыкі Наталля Аждзер, Алена Шаціла і іншыя.

Разам з выдатнымі педагогамі свае творы прадставяць выпускнікі кафедры: лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэаты Моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД, члены Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і інш.

Гледачу будуць прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (керамікі, мастацкага тэкстылю, саломапляцення, выцінанкі, роспісу па шкле), а таксама жывапісу, графікі, мастацкай фатаграфіі.      Выстава «Спрадвечнае» раскрые ўнікальны творчы патэнцыял плеяды шырока вядомых майстроў і маладых таленавітых аўтараў-выпускнікоў, якія беражліва захоўваюць асаблівы нацыянальны стыль у сваіх сучасных творах.

Куратар выставы: Ала Непачаловіч.

Кантактны тэлефон: +375 29 3504045 (дырэктар галерэі Марына Татарэвіч).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12. 

Маст. галерэя “Універсітэт культуры”
18.00
с среда, ноября 14, 2018 по воскресенье, ноября 25, 2018
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY