МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

"У гасцях у казачнай ёлкі"

Неопределенный

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 7 снежня 2018 года па 13 студзеня 2019 года праходзіць выстава ёлачных цацак савецкага перыяду "У гасцях у казачнай ёлкі".

Унікальная выстава калекцыі ёлачных цацак ХХ стагоддзя дапаможа вам акунуцца ў атмасферу радасці і прадчування цуду.

Больш за 800 ёлачных цацак з мінулага стагоддзя распавядуць гасцям музея свае ўнікальныя гісторыі. Наведаўшы гэтую выставу, вы зможаце на свае вочы пабачыць самыя першыя цацкі з картонажу і ваты, мантажныя цацкі, а таксама цацкі ваеннага часу (так, нават у суровыя часы людзі чакалі цуду і імкнуліся зрабіць свой свет хоць крышачку больш цудоўным).

На выставе будзе прадстаўлена прыватная калекцыя ёлачных цацак ад віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі зойме, вядома ж, прыгажуня-ёлка, якая парадуе бляскам сваіх агнёў, старадаўніх караляў і ёлачных цацак, а таксама цэлы парад Дзядоў Марозаў, якія прыбылі з розных гарадоў.

Свет ёлачных цацак мінулага ахоплівае разнастайныя тэмы і сярод герояў, якія ўпрыгожвалі лясную прыгажуню, прыйшоўшы да нас на выставу, вы сустрэнеце даследчыкаў Поўначы, артыстаў цырка, лятальныя і касмічныя апараты мінулага стагоддзя. І, натуральна, асаблівую частку выставы складуць любімыя малымі фігуркі жывёлаў, персанажы мультфільмаў, казак і шмат іншага.

У гэтыя перадсвяточныя снежаньскія дні не прапусціце ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу цуду і маляўнічай разнастайнасці, якая не толькі пазнаёміць вас з тым, як упрыгожвалі ялінку паўстагоддзя таму, але і падорыць непаўторныя адчуванні радасці і захаплення.

Афіцыйнае адкрыццё для СМІ з удзелам калекцыянера адбудзецца 10.12.2018 а 17-й гадзіне

 

Дом-музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum

Дом-музей I з'езда РСДРП
17.00
с пятница, декабря 7, 2018 по воскресенье, января 13, 2019
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY