МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Прэзентацыя кнігі Віктара Хурсіка "Vale!"

Неопределенный

13 снежня 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь Віктар Хурсік прадставіць на суд чытача сваё дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл з роду Завішаў – кнігу «Vale

Віктар Хурсік – выдавец, журналіст, які даследуе некаторыя аспекты беларускай мінуўшчыны і мае ў адносінах да іх сваё асабістае меркаванне. Галоўнае крэда даследчыка – падзеі павінны падавацца так, як засведчана ў дакументах. Пяру аўтара належаць шматлікія артыкулы краязнаўчага характару ў беларускай прэсе, першая кніжка пра Магдалену Радзівіл «Белы лебедзь у промнях славы», кніжка «Трагедыя Белай гвардыі» пра часы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і іншыя.

Кніга, пра якую пойдзе размова, выклікае павагу ў тых, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай. Глыбіня і факталагічны бок даследавання зацікавілі не толькі беларускага чытача, але і польскіх гісторыкаў. Зараз у Польшчы рыхтуецца пераклад кнігі на польскую мову.

Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл – гэта суцэльны ланцуг біяграфічных фактаў, дзякуючы якім аўтар высвечвае гістарычную непарушнасць беларускага этнасу. Выснова такая напрошваецца не толькі ў адносінах да Завішаў, як буйных беларускіх магнатаў, але і простых сялян, чые імёны таксама ўвекавечаны ў кнізе. Аўтар стаіць на тым, што нацыянальная адметнасць беларусаў у мінуўшчыне не патрабуе доказаў, дастаткова праўдзіва давесці да ведама гісторыю і пачэснае месца беларусаў заззяе ў сузор'і развітых нацый Еўропы.

У кнізе выкарыстаны спасылкі больш чым на 300 крыніц. Гэта, пераважна, архіўныя дакументы якія распавядаюць пра род Завішаў у кантэксце гістарычных падзей і ў сямейным жыцці, паказваюць месца магнатаў у час падзелаў Рэчы Паспалітай.

Аўтар працаваў у архіўных установах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Адкрыццём у кнізе з'яўляюцца лісты да Магдалены, яе асабістыя ўспаміны, тэстамент і, канешне, яе фотаздымкі, якія друкуюцца ўпершыню.

«Vale!» – «Бывайце!», – сумна развітваецца Магдалена на тытульнай старонцы кнігі, – Ці правільна я зрабіла, што паставіла мэтай жыцця адраджэнне Беларусі – судзіць вам. Я любіла сваю зямлю, свой народ... На жаль, мне не дадзена ўбачыць яго росквіт. Vale!»

Аўтар лічыць, што прачытаўшы кнігу, чытач можа дапамагчы душы Магдалены знайсці супакаенне...

Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня а 17-й гадзіне

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 327 43 22

histmuseum.by

Нацыянальны гістарычны музей РБ
17.00
четверг, декабря 13, 2018
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY