МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

О центре

Дзяржаўная ўстанова "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" – многафункцыянальны цэнтр, у якім аспекты захавання традыцыйнай культуры, развіцця аматарскай творчасці вызначаюць змест каардынацыйна-метадычнай, інфармацыйна-аналітычнай, праектна-праграмнай, даследча-збіральніцкай, арганізацыйна-творчай і выдавецкай работы.

МАЦНТ – правапераемнік Мінскага абласнога Дома народнай творчасці (1939) і Мінскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (1980).

У галіне аматарскай творчасці прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці нашай установы з’яўляюцца павышэнне мастацкага ўзроўню творчых калектываў вобласці, сувязь іх творчасці з мясцовымі традыцыямі, пошук і ўкараненне новых форм арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Работа МАЦНТ у сферы традыцыйнай культуры ажыццяўляецца з пункту гледжання рэалізацыі доўгатэрміновай стратэгіі: ахова жывых аўтэнтычных форм традыцыі, збіранне, фіксаванне і захаванне разнастайных жанраў і відаў традыцыйнай культуры, складанне рэестра нематэрыяльнай культурнай спадчыны вобласці, арганізацыя пераемнасці дзецьмі і моладдзю мастацкіх форм традыцый, папулярызацыя сярод шырокіх колаў насельніцтва нашай краіны і за яе межамі традыцыйнай культуры Міншчыны – тэрыторыі, дзе зыходзяцца фальклорна-этнаграфічныя ўзаемаўплывы ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Вялікая ўвага ў МАЦНТ надаецца аптымізацыі і метадычнаму забеспячэнню сеткі ўстаноў культуры клубнага тыпу вобласці. Метадычную і практычную дапамогу з боку спецыялістаў МАЦНТ атрымліваюць 506 клубных устаноў, з іх 186 – новага тыпу (гэта цэнтры культуры і адпачынку, дамы фальклору, дамы рамёстваў, цэнтры традыцыйнай культуры, клубы сацыяльных паслуг, маладзёжныя цэнтры, аўтаклубы, адукацыйна-культурны цэнтр, культурна-спартыўны цэнтр і інш.).

Неопределенный
Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY