МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Зажынкі ў Лашанах – хлебаробам пашана!

Зажынкі – адно з самых старажытных земляробчых свят. У Рэспубліцы Беларусь са жнівом звязаны велізарны пласт абрадавай культуры. Гэты абрад не прывязаны да канкрэтнай каляндарнай даты, але свята не становіцца менш важным для ўсіх грамадзян нашай краіны.

У народзе кажуць: «Хлеб – усяму галава». Нашы продкі здаўна былі земляробамі і з вялікай павагай ставіліся да хлеба. Жніво для іх было вынікам, рэалізацыяй ўсіх надзей і намаганняў. Таму да пачатку жніва рыхтаваліся як да вялікага ўрачыстага свята і адначасова як да цяжкай адказнай працы, калі даводзілася працаваць ад відна да відна, нягледзячы на ​​спякоту і смагу. Уся сям'я ўставала да світання, мылася, апраналася ў новую вопратку, малілася і ішла ў поле з хлебам. У гэты дзень нікому нельга было згадваць сумнае, нават сварыцца. 

Пасля прыходу на поле гаспадыня рассцілала белы абрус, ставіла на яго кубак святой вады, побач клала кавалак пасхі, асвечанай на Вялікдзень, хлеб і соль. Потым ўсе станавіліся тварам на ўсход і ў голас маліліся. Пасля малітвы гаспадар зрываў тры каласкі і крапіў іх святой вадой. Верылі, што гэта павінна было абараніць поле ад граду і дажджу ў час жніва. Толькі пасля гэтага пачыналі жаць.

Стала добрай традыцыяй на Лашанскай зямлі кожны год святкаваць Зажынкі. 26 ліпеня 2017 года працаўнікамі Лашанскага сельскага дома культуры было падрыхтавана свята Першага снапа (Зажынкі) для гаспадаркі ППЗ “Беларускі” (горад Заслаўе). Пачалося яно са слоў:  

Добры дзень, людзі! Добры дзень, ніва залатая!

Зямелька ўранку, спрасоння

Дыміцца ружовай зарой.

Пад ветрам гарачым, пад сонцам

Даспела жыта за сялом.

Сабраліся ўсе мы сёння

Сюды, дзе шуміць збажына

І просіць нас голасам спелым:

"Прыходзьце хутчэй зажынаць ".

Жыта нас паклонам вітае,

Страсаючы кроплі расы,

Цяжкія галовы схіляюць

Да самай зямлі каласы.

На свяце  са словамі віншавання выступілі: дырэктар ППЗ “Беларускі Дзмітрый Анатольевіч Шляжко, галоўны аграном Дзмітрый Аляксандравіч Дрозд, галоўны інжынер Аляксандр Васільевіч Северын, старшыня прафсаюзнага камітэту Ніна Пятроўна Жукоўская.

Права ўручыць сноп гаспадару свята прадаставілася старэйшай работніцы сельскай гаспадаркі, ветэрану працы Лідзіі Васільеўне Лазоўскай.

Па існуючай традыцыі  гаспадар свята (дырэктар) падкінуў сноп так высока, каб  ўсе паспелі загадаць некалькі жаданняў: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася, і каб Бог даў здароў’е ўсім удзельнікам жніва.

Падчас выступлення ўдзельнікаў народнага ансамбля народнай песні “Дабрадзейка” камбайнёраў частавалі хлебам з мінулага ўраджаю ды смачным беларускім квасам.

На Беларусі здаўна існуе добры звычай – перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаслаўлення Божага. На свяце прысутнічаў госць – айцец Мікалай, каб слова Божае дапамагала хлебаробам ў штодзённай напружанай працы. Святы айцец прачытаў малітву, акрапіў святой вадой камбайны і ўсіх прысутных. 

Дырэктару ППЗ “Беларускі”, як гаспадару свята, надалося права адправіць першыя камбайны ў поле.

Свята прайшло ў цёплай атмасферы, весела і бадзёра, з танцамі, спевамі і добрымі пажаданнямі на добрае жніво. Напрыканцы ўсе дамовіліся сустрэцца на Дажынках.

Людміла Дземух, кіраўнік каллектыва Лашанскага СДК

Першы сноп зажыналі Лідзія Васільеўна Лазоўская, Ларыса Вячаславаўна Курыла, Марына Валянцінаўна Тарасевіч і Кацярына Аляксандраўна Патанэйка.  

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY