МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Зажынкi у Бярэзінскім раёне

3 жніўня на палетках сельгасфіліяла “Здравушка-агра” адбылося традыцыйнае  раённае свята “Зажынкі”. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў і правам адкрыць свята звярнуўся старшыня Бярэзінскага   раённага выканаўчага камітэта Бабічаў Аляксандр Мікалаевіч.
Стала добрай традыцыяй уручаць памятны падарунак ад райкома прафсаюзаў работнікаў АПК гаспадарцы, якая прымае гасцей і дае старт “Зажынкам”. Старшыня райкома прафсаюзаў работнікаў АПК Козел Валянціна Анатольеўна ўручыла падарунак  кіраўніку гаспадаркі Шарко Георгiю Паўлавiчу. 

Кожны год, рыхтуючыся  да  свята  “Зажынкі”, аб’яўляецца конкурс на лепшы зажыначны сноп. У гэтым годзе – яшчэ і на лепшы каравай. Пераможцамі прызнаны філіял таварыства з абмежаванай адказнасцю завод аўтамабільных прыцэпаў і кузавоў “Маз-Купава” “Купава-Агра” (кіраўнік Цэдрык Валерый Мікалаевіч).

На Беларусі існуе добры звычай – перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаслаўлення Божага. На сцэнічную пляцоўку быў запрошаны благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі свяшчэннік Ілля Ганчарук. Потым пад калакольны звон асвячалася тэхніка, камбайны, поле.

А каб быць моцнымі не толькі духоўна, але і фізічна, кожнаму ўдзельніку жніва ўручылі традыцыйную ссабойку – падсілкавацца. “Частуйцеся хлебам, набірайцеся моцы, каб шчасліва новы хлеб здабывалі” – гаварыў вядучы.

І вось нарэшце надышоў доўгачаканы святочны момант пачатку жніва. Права першым вывесці камбайн у поле сёлета атрымалі Ігар Аляксандравіч Капанец і Уладзімір Міхайлавіч Сігаеў, а разам з імі старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў.

Гучалі музычныя віншаванні ад удзельнікаў народнага сямейнага гульнёва- абрадавага гурта “Радзіна” і узорнага фальклорнага гурта “Валошкі”  Новінскага СДК.

Фота А.Громавай
 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY