МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Запрашаем у Лебедзеўскую капэлу!

Лебедзеўская харавая капэла аб’яўляе набор у харавыя партыі. Цяпер ва ўсіх жадаючых з’явіцца цудоўная магчымасць пачаць актыўна развіваць уласны творчы патэнцыял, выступаць на розных канцэртных пляцоўках, а таксама удасканаліць сваё выканальніцкае майстэрства і атрымаць карысны сцэнічны досвед!

Пры гэтым зусім не абавязкова наяўнасць музычнай адукацыі – спатрэбяцца толькі жаданне плённа працаваць у абранай галіне і любоў да музыкі! Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

Усіх аматараў харавога спеву чакаюць для сумеснага музіцыравання, выступленняў з канцэртамі перад публікай і ўдзелу ў разнастайных конкурсах і фестывалях!

Капэла, была заснавана ў 1937 годзе. Мае высокае званне «народная». Рэпертуар складаюць беларускія народныя песні, іх апрацоўкі, кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў, класічныя творы, а таксама песні з папулярных кінастужак.

Лебедзеўская народная харавая капэла вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у шматлікіх раёных мерапрыемствах і канцэртных праграмах, прымеркаваных да каляндарных святаў. Творчы калектыў – заўсёды жаданы госць на шматлікіх фестывалях і конкурсах.

Дадатковая інфармацыя і даведкі па нумары (0176) 77-28-52.

Надзея БОНДАР

Фота з архіва Цэнтралізаванай клубнай сістэмы

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY