МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

З музыкай да Коласа

Стаўбцоўская зямля, якая ў свой час стала калыскай народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, адзначыла дзень нараджэння славутага песняра цудоўнымі святамі.

Другога лістапада прайшло раённае літаратурнае свята «Каласавіны». Распачыналася ўсё на сядзібе Акінчыцы, дзе і нарадзіўся класік. Народны фальклорны ансамбль «Коласавы землякі» сустрэў гасцей прывітальнай песняй. На свята прыехалі паэты і пісьменнікі, прадстаўнікі Нацыянальнага музея імя Я. Коласа ў г. Мінску. Цікавую экскурсію па сядзібе правяла супрацоўнік музея З. Міцкевіч. Потым усе перамясціліся ў вёску Мікалаеўшчына, дзе знаходзяцца помнік славутаму земляку і школа, якая носіць яго імя. На сядзібе Смольня адбыўся невялікі канцэрт, дзе выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўскага раёна, а паэты і пісьменнікі чыталі свае творы.

Восьмага і дзявятага лістапада зноў распачаў дзейнасць раённы фестываль народных і ўзорных калектываў «З музыкай да Коласа». У фае сваю выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадэманстравалі: народны клуб «Пралеска» ДУ «Стаўбцоўскі РЦК», а таксама узорныя студыі «Раніца» ДУА «Стаўбцоўская ДШМ» і «Сузор’е» ДУА «Шашкоўская ДШМ».

Адкрываў фестываль народны драматычны тэатр «Гавязнянка» Вішнявецкага СДК пастаноўкай «Раніца ў нядзельку». Удзел у маштабным мерапрыемстве прынялі 29 калектываў мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўскага раёна, якія носяць ганаровае найменне «народны» і «ўзорны». Сярод іх – харэаграфічныя ансамблі, дзіцячыя і дарослыя тэатры, духавыя аркестры, інструментальныя калектывы, вакальныя ансамблі і хары, батлейка.  Артысты сваім выдатным выканальніцкім майстэрствам стварылі святочную цёплую атмасферу і падаравалі ўсім прысутным цудоўны настрой.

Вольга Камко,

 намеснік дырэктара ДУ "Стаўбцоўскі РЦК"

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY