МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

З чаго пачынаецца Радзіма?

Пад гукі духавога аркестра жыхары Радашковічаў Маладзечанскага раёна сабраліся на свята “Запрашаем на кірмаш!”, прымеркаванае да 570-годдзя гарпасёлка.

У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел многія мясцовыя прадпрыемствы і ўстановы. Унеслі каларыт і сучасныя ноткі ў яго байкер- і гераскутар-шоу, велапрабег, парад двайнят і роставыя лялькі. Гарпасялковы Савет дэпутатаў заснаваў шмат намінацый, каб адзначыць лепшых працаўнікоў і грамадскіх актывістаў, дбайных гаспадароў і клапатлівых бацькоў. Сапраўднай інтрыгай стала падвядзенне вынікаў конкурсу прыгажосці “Міс Радашковічы – 2017”, які напярэдадні прайшоў у Цэнтры культуры і адпачынку.

Пачалася ўрачыстасць з малебна за росквіт і дабрабыт Радашковічаў і яго жыхароў, які правялі настаяцель Свята-Ільінскай царквы протаіерэй Фама Шаплыка і ксёндз-пробашч парафіі Святой Троіцы Юрый Быкаў. Са святам мясцовых жыхароў павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Яхнавец, старшыня Радашковіцкага гарпасялковага Савета дэпутатаў Віктар Неказакаў, а таксама віцэ-мэр Саулкрасцкага краю Латвійскай Рэспублікі Бруно Вайдэ.

Добрыя словы гучалі са сцэны і ў адрас калектываў мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў, жыхароў, якія не застаюцца ў баку ад добраўпарадкавання свайго населенага пункта, клапоцяцца, каб ён прыгажэў з году ў год. Пераможцам у намінацыі “Лепшае прадпрыемства і ўстанова па азеляненні тэрыторыі” стаў керамічны завод, у намінацыі “Наш дом – тэрыторыя прыгажосці”Любоў Дзерабіна

Нягледзячы на тое, што Радашковічам споўнілася 570 год, іх можна назваць маладым пасёлкам. За восем месяцаў гэтага года тут нарадзілася 52 новыя жыхары, павялічылася колькасць мнагадзетных сем’яў, самымі лепшымі сярод якіх былі названы Таццяна і Іван Лёгкія, Вольга і Дзяніс Канановічы, Ірына і Міхаіл Лаўніковічы. Віншавалі і самага юнага жыхара – Глеба Працкевіча, які з’явіўся на свет 23 жніўня. Працягваючы тэму дзяцей – будучыні старажытнага паселішча, артыстычныя  вядучыя Нікіта Назаркін і Марыя Дзярыпалава аб’явілі яшчэ адну намінацыю – “Вучань года”, ім названы дзевяцікласнік Радашковіцкай СШ Андрэй Крачкоўскі.

Цэлы тыдзень чакалі свайго зорнага часу дзяўчаты-прыгажуні, удзельніцы конкурсу “Міс Радашковічы”. Усе яны не толькі вельмі прывабныя, але і артыстычныя, вынаходлівыя, камунікабельныя. А самай-самай сярод іх стала настаўніца англійскай мовы Радашковіцкай СШ Злата Трапяшчонак: ёй вельмі да твару карона “Міс Радашковічы”.

І яшчэ адна знакавая намінацыя была заснавана да юбілею гарпасёлка – “Чалавек года”. Ім названы загадчык Радашковіцкай гарпасялковай бальніцы Міхаіл Паўкалас, які шмат год стаіць на варце здароўя сваіх землякоў, разам з калегамі праводзіць вялікую прафілактычную работу.  Вызначаны і лепшыя спецыялісты ў розных сферах: у адукацыі – Таццяна Русецкая, жыллёва-камунальнай гаспадарцы – Юрый Шаблінскі, гандлі – Святлана Міхайлоўская, у сферы абслугоўвання – Віктар Грыцкевіч, у прамысловасці – Валерый Кіркоўскі.    

Адгучалі фанфары ўрачыстай часткі, але доўга яшчэ працягваўся канцэрт, гульнёва-забаўляльная праграма, працавалі выстаўкі і гандлёвыя рады. Прыгожым фінальным акордам мерапрыемства стаў святочны феерверк.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА

Фота Алены ЯКІМОВІЧ

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY