МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Юбілейны канцэрт “Лагойскай жывіцы”

Першага кастрычніка на сцэне Лагойскага раённага Цэнтра культуры адбыўся юбілейны канцэрт народнага вакальнага ансамбля “Лагойская жывіца”. Святочная падзея была прымеркавана да міжнароднага Дня пажылых людзей. Адзін з самых вядомых аматарскіх калектываў Лагойшчыны цешыў слухачоў любімымі народнымі песнямі. Ансамбль прайшоў доўгі і цікавы творчы шлях, адзначаны каштоўнымі мастацкімі здабыткамі.

На працягу ўсяго канцэрта гучалі музычныя творы, адзін за адным падымаліся на сцэну ахвотнікі павіншаваць удзельнікаў творчага калектыву. Са шчырымі словамі і падарункамі на свята завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Алена Анатольеўна Сяліцкая, дырэктар Лагойскага РЦК і ВЧ Святлана Аляксандраўна Саўрыцкая, народны ансамбль народнай песні “Шчодрыца” разам з кіраўніком Ларысай Уладзіміраўнай Лашкевіч, прадстаўнікі сельскіх устаноў культуры і, вядома ж, удзячныя слухачы.

Шмат цёплых і шчырых слоў прагучала ў адрас калектыва-юбіляра,  а кіраўнік ансамбля Уладзімір Аляксандравіч Мірончык быў адзначаны ганаровай граматай.

Канцэрт падарыў слухачам сапраўдную сустрэчу з жывой беларускай песняй, радасныя і ўзнёслыя хвіліны спаткання з высокім мастацтвам. Гучныя апладысменты, мноства кветак і настойлівыя ўпрошванні выступіць “на біс” як нельга лепей адлюстравалі святочную атмасферу ў зале.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY