МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Ярка зорачка міргае – Раство Хрыстова наступае»

У ДУ «Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна» 17 студзеня прайшло тэатралізаванае свята «Ярка зорачка міргае – Раство Хрыстова наступае», прысвечанае Нараджэнню Хрыстову. Удзельнікамі і арганізатарам сталі выхаванцы краязнаўчага клуба «Беларуская хатка» (кіраўнік Шастак Наталля Іванаўна).

На мерапрыемстве гледачам былі прадстаўлены дзве эксперыментальныя працы: выступленне ценявога тэатра і батлеечны спектакль «Цар Ірад». Усе дэкарацыі і рэквізіт былі выкананы супрацоўнікамі цэнтра. У рамках свята была арганізавана выстаўка работ народнай студыі выяўленчага мастацтва «Чароўная палітра».

Гасцямі свята сталі выхаванцы ДУА «Яслі‑сад № 4 г. Маладзечна», вучні дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна», «Гімназія № 3 г. Маладзечна», «Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна», «Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна», а таксама маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Усе маленькія артысты і гледачы падчас прадстаўлення з дзіцячай шчырасцю і непасрэднасцю спявалі песні ў гонар Раства.

Тэатралізаванае свята «Ярка зорачка міргае – Раство Хрыстова наступае»
Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY