МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Як дрэва набывае душу

Дзесяць дзён працавалі мастакі па дрэве над сваімі манументальннымі скульптурамі, каб надаць ім глыбінны сэнс, акрэсліць высокае эстэтычнае прызначэнне, а можа, і частку душы сваёй аддаць. І выйшла так, як задумалі творцы: і ажылі магутныя дрэвы, і прыцягнулі да сябе людзей, і сталі неад’емнай часткай старажытнага Клецка.

Нездарма дванаццаць мастакоў, нібы апосталы, шчыравалі на абласным свяце-конкурсе майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, што з вялікім поспехам прайшоў сёлета ў Клецкім раёне. Як прызнаваліся потым майстры, парк культуры і адпачынку ў аграгарадку Янавічы стаў для іх, нягледзячы на дакучлівыя дажджы, сапраўднай творчай пляцоўкай, а натхнялі на цікавыя знаходкі мясцовыя жыхары, надзвычай добрыя і культурныя людзі. 

На ўрачыстае закрыццё пленэру прыйшлі шматлікія госці і гледачы. Яны хутка прызналі сваімі драўляныя шэдэўры, палічылі іх годнымі і своечасовымі, бо скульптуры павінны аздобіць сабою горад-юбіляр. Даспадобы была і дзятве, і дарослым лава з абярэгамі, якія разам зрабілі гомельскія майстры, а таксама сімвалы горада і нават сам “Абаронца Клецка”, “Рэха Магдэбурга”, “Прысвячэнне Сымону Буднаму” і іншыя цікавывыя знаходкі майстроў. На дабрабыт гатаваў свайго рыбара з залатой рыбкай майстра з Івянца Мікалай Задрэйка. 

На канчатковы рэзультат значна паўплывалі і мясцовая прырода, і самі дрэвы. Напрыклад, рамеснік, член беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з Гомеля Віктар Расолаў паведаміў (разам з яго скульптурай пад назвай “Жанчына пад яблыняй” адразу ж пачалі фатаграфавацца людзі), што сам дуб нашэптваў-падказваў новыя ідэі падчас грубай апрацоўкі. 

– Паглядзі, якая “спаднічка” ў мяне ёсць, пакажы яе гледачам, адшліфуй кожную складачку, – кажа Віктар Аляксеевіч пра размову з дубам, – я прыгледзеўся – і праўда, нібы жаночая спадніца праступіла. Паслухаў свайго дарадчыка-дуба, якому споўнілася роўна 130 год. А спачатку хацеў выразаць дзеда! І калі скульптуру ўсталявалі, а жанчыны яе хуценька аблюбавалі, я зразумеў, што старэйшых заўсёды трэба слухаць, бо яны мудрэйшыя за нас! Бачыце, нават кішэнь на спадніцы мне адкрыў мой волат. А ўзнікла дэталька так: калі стваліну варочалі, выпаў невялічкі кавалачак. Я яго прыладзіў і атрымалася сапраўдная кішэнька, а іх так любяць жанчыны! Я самае цудоўнае тое, што кішэнь прыляпілася менавіта там, дзе патрэбна! 

Мастакі высока ацанілі намаганні арганізатараў (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама), якія не толькі запрасілі іх сюды, апякалі і прадаставілі выдатны матэрыял, але і адразу ж усталявалі скульптуры на тых месцах, дзе яны найбольш арганічна ўжываюцца ва ўтульны куток адпачынку. А тыя хутка “ўкараніліся” і ўпрыгожылі Клеччыну, той самы край, дзе “распяваюцца птушкі на сто галасоў”.  

Старшыня Клецкага райвыканкама Генадзь Салавей высказаў шчырыя словы падзякі творцам за адметны падарунак гораду, які будзе святкаваць свой салідны юбілей, а дырэктар ДУ “МАЦНТ” Раіса Вайцяхоўская назвала разьбяроў цуда-майстрамі, улюбёнымі ў дрэва, якія за гады правядзення свята-конкурсу шмат куткоў Міншыны ўпрыгожылі і надалі ім непаўторны каларыт, вытрыманы ў свеце народных традыцый. Яна заўважыла, што цяжка назваць такое свята майстэрства конкурсам, бо кожная скульптура – непаўторны здабытак. Таму і адзначылі ўсіх майстроў у асабістых намінацыях. 

Па словах старшыні журы Яўгена Сахуты, свята-конкурс “Сонечная цеплыня дрэва” прайшло на высокім узроўні, таму што арганізатары як след ставяцца да культуры, ушаноўваюць сваю багацейшую спадчыну і паважаюць таленавітых людзей.

Сімвалічную эстафету свята-конкурсу ў наступным годзе прымае Любаншчына. Гэта гасцінная зямля свой юбілей адсвяткавала ў мінулым годзе. Творчай прасторы ў яе шмат, таму разьбяроў паклікалі “захаваць сваю кайстру майстра” да новых здзяйсненняў.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

                                                           (На здымках - фота аўтара)

                                                            Больш здымкаў - у Фотагалерэі ►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY