МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Яблычны Спас яблычкаў прыпас»

19 жніўня Дом фальклору гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх жыхароў і гасцей вёскі. Сярод іх  былі: калектыў ДУ «Барысаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна», вучні пачатковых класаў ДУА  «Зачысцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна», метадысты ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці» і «Цэнтр традыцыйнай культуры» г. Барысава.

Раніцай ў гэты дзень   адбылося асвячэнне яблык і іншай садавіны з новага ўраджаю ў царкве суседняй вёсцы Кастрыца. Ружовыя малінаўкі, наліўныя таўстушкі і іншыя сакавітыя плады ранніх сартоў неслі у лазовых кошыках, каб асвяціць Божае дараванне і пакаштаваць яго смак на вялікае свята. 

З духмяным яблычным пірагом фальклорны калектыў «Суседкі» вітаў  усіх на ўваходзе ў Дом фальклору. Потым гутарку з прысутнымі павяла дырэктар Дома фальклору і нязменны кіраўнік фальклорнага гурта «Суседкі» Раіса Паўлаўна Анікеева. Яна расказала гісторыю стварэння вёскі Новаянчына і правяла экскурсію па Новаянчынскаму Доме фальклору. Госці пазнаёміліся з экспанатамі музея сялянскага побыту, які размяшчаецца ў адным з пакояў.

Удзельніцы калектыву «Суседкі» частавалі ўсіх гасцей яблыкамі, расказвалі  пра адметныя прыкметы ў гэты дзень. Кожны прысутны, калі частаваўся, павінен быў загадаць жаданне. І калі гэта зрабіць  з першым яблычным кавалачкам, то яно абавязкова споўніцца.

 На працягу ўсяго свята ў выкананні «Суседак» гучалі народныя песні «З вішнёвага саду», «Яблынька мая», «З-пад каменя», а  спасаўскія прыпеўкі выконвала  Ніна Гаўрылаўна Карпека.

 Удзельнікамі вясёлых конкурсаў сталі самыя юныя госці мерапрыемства. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах і віктарынах з яблыкамі: дапаўнялі «яблычныя» прыказкі, падбіралі прыгожыя словы  ў конкурсе «Хвалёны яблык», без дапамогі рук пераносілі яблыкі ў эстафеце «Спрытны яблык», стараліся на адлегласці патрапіць яблыкам у кошык. З азартам стараліся скласці цэлы яблык  у конкурсе “Знайдзі палову”, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і народныя прыкметы, звязаныя з Яблычным Спасам.

 Свята прайшло ў атмасферы радасці і ўзнёсласці, кожны меў  магчымасць далучыцца да вытокаў мінулага, памятных традыцый свайго народа.

«Яблычны Спас яблычкаў прыпас»
«Яблычны Спас яблычкаў прыпас»
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY