МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

XX фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”

9–11 чэрвеня ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці прайшоў XX фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел лепшыя калектывы народнай музыкі і індывідуальныя выканаўцы.

Мінскую вобласць прадставіў ансамбль “Лебедзеўскія выкрутасы” Лебедзеўскай дзіцячай школы мастацтваў Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам Сяргея Ярука. Дарэчы, і сам Сяргей прыняў удзел у намінацыі “асобны выканаўца”. У намінацыі “прыпеўкі” сваё майстэрства прадэманстравала аўтар і выканаўца з Салігорскага раёна Надзея Усовіч. 

Па выніках конкурснай праграмы ўсе прадстаўнікі Мінскай вобласці былі адзначаны ганаровымі званнямі. Сяргей Ярук і Надзея Усовіч сталі лаўрэатамі першай ступені ў сваіх намінацыях. А галоўную ўзнагароду – Гран-пры фестывалюатрымаў ансамбль “Лебедзеўскія выкрутасы” за выкананне інструментальнай кампазіцыі “Шляхам ваяроў”. Трэба адзначыць, што калектыў выкарыстоўвае беларускія народныя духавыя і струнныя інструменты. Аснову рэпертуару складаюць творы беларускіх кампазітараў і апрацоўкі беларускіх народных песень.  

Гледачы цёпла прымалі ансамбль з Маладзечна, а калектыў быў удзячны арганізатарам за цудоўную магчымасць датыкнуцца да вытокаў самабытнай фальклорнай музыкі, за радасць зносін, за гасціннасць.

Шчыра віншуем пераможцаў! Жадаем ім поспехаў, новых творчых вышынь і натхнення!

Іван ЗЕЛЕНІН, галоўны дырыжор ДУ МАЦНТ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY