МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстава “Святасць зямлі Беларускай”

4 ліпеня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы “Святасць зямлі Беларускай” па выніках ІІ Міжнароднага мастацкага пленэра, які адбыўся ў горадзе Івянец. Сёлета ён сабраў 13 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Чэхіі. Арганізатарамі праекта выступілі Беларускі саюз мастакоў, Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, івянецкі прыход у гонар святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама праваслаўнае Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску.       

Кожны мастак пад час пленэру, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, напісалі па тры працы. Адну карціну кожны мастак перадаў у калекцыю івянецкага храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай, а дзве працы былі выстаўлены на дабрачынны аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на аздараўленне і неабходныя сродкі гігіены для дзяцей з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з фізічнымі асаблівасцямі – улетку яны будуць адпачываць у прыгожым месцы непадалёк ад горада, у Доме міласэрнасці імя святой пакутніцы Вікторыі Эфескай у вёсцы Пральнікі, які ўзначальвае протаіерэй Віктар Перагудаў.  

У праекце прынялі ўдзел прафесійная мастачка з Санкт-Пецярбурга Настасся Полазава, чыя персанальная выстава «З Пецярбурга з любоўю» прайшла нядаўна ў Мінску, а таксама яе зямлячка – жывапісец-рэстаўратар Кацярына Раманава, жывапісец-дэкаратар Кацярына Рудакова з Украіны. Яшчэ адным замежным мастаком стаў прадстаўнік Чэхіі Руслан Харэўскі. Нашу краіну на пленэры прадставілі кіраўнік праекта, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, прыхільнік простай і метафарычнай формы Васіль Зянько, сюррэаліст і правакатар Андрэй Пяткевіч, ілюстратар Ігар Гардзіёнак, пейзажыст, каларыст Ганна Конанава, Уладзімір Злянко са сваёй фантазійнай манерай, ілюстратар, графік Уладзімір Сытчанка і іншыя.

Акрамя таго ў межах выставы будуць дэманстравацца арыгінальныя жывапісныя палотны айчынных мастакоў з калекцыі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску, якое сёлета святкуе 25-гадовы юбілей.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл, 1. 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY