МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстава па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча)

    3 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

         Адмаўляючы Малітву Гасподнюю, мы гаворым словы: “Прыйдзе Царства Тваё”. У часы крызісу, блытаніны і нявызначанасці гэты выклік гучыць з асаблівай сілай. Таму мастакам было прапанавана, каб падчас сёлетняга побыту ў Навіцы яны звярнуліся да тэксту кнігі «Адкрыццё святога Яна», поўнай сімвалаў, што прысутнічаюць сёння ў еўрапейскай культуры (чатыры вершнікі апакаліпсісу, сем пячатак, сем труб і іншыя), і адначасова няпростай, і па гэтай прычыне часта забытай. «Адкрыццё святога Яна» – гэта кніга пра Боскі провід і вядзенне чалавека і касцёльнай супольнасці да дасканаласці і выратавання. Яе апошнія раздзелы прадстаўляюць вобраз нябеснага Ерусаліма, а значыць дасканалай супольнасці, да якой імкнуцца хрысціяне. Менавіта гэтая перспектыва падалася нам надзвычай важнай у кантэксце двух тыдняў працы мастакоў у Навіцы. Таму таксама прадстаўленне нябеснага Ерусаліма аўтарства Гочы Какабадзэ змешчана на вокладцы выдання, што будзе прадстаўлена на вернісажы. Мы хацелі, каб створаныя працы нагадвалі пра апісаную святым Янам мэту вандроўкі касцёла разам і кожнага з яго членаў асобна.

         Арганізатары Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы імкнуцца стварыць для мастакоў, што працягваюць традыцыі ўсходняга сакральнага жывапісу, магчымасці пошуку індывідуальнай формы выказвання. Сваё бачанне на тэму кнігі “Адкрыцця" мастакі прадстаўлялі з дапамогай розных тэхнік і культурных кантэкстаў. Сярод створаных прац можна ўбачыць працы, што паўсталі пад уплывам як традыцыйнай, так і народнай іконы, а таксама мадэрністычнага, абстрактнага, мінімалістычнага мастацтва і іншых. Аднак мэтай аўтараў створаных прац была спроба дайсці да гледача з выказаным сучаснай мовай пасланнем, што нясе ў сабе Кніга.

        Куратары праекта - Катажына Якубоўска, Раман Зілінко, Матэўш Сора

        Кантактная асоба: Аляксей Мацюшонак, каардынатар мастацкіх праектаў Інстытута Польскага ў Мінску +375 (17) 200-95-81.

         Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY