МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстаўка тэкстылю

12 лютага а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы тэкстылю студэнтаў Латвійскай акадэміі мастацтваў.

Прафесійнай школе тэкстыльнага мастацтва Латвіі толькі 56 гадоў, менавіта столькі асвойваецца і ткацтва габеленаў ва ўсёй шматграннасці магчымасцяў гэтай тэхнікі.

Традыцыйна склалася так, што габелен – гэта першая тэхніка, якую асвойваюць студэнты першага курса. Пазбягаючы занадта вучнёўскіх і наіўных узораў тэхнікі ткацтва, студэнты шмат часу эксперыментуюць са структурамі тканіны, характарам, формай і колерам матэрыялаў. “Мне заўсёды здавалася, што габелен - гэта не проста тэхніка, а матэрыялізацыя ідэі ў матэрыялах валокнаў, - адзначае загадчык кафедры тэкстылю Латвійскай акадэміі мастацтваў, прафесар Іева Круміня, - што гэта стварэнне карціны пры дапамозе ніткі і прадзіва”. На міжнародным узроўні існуе дзяленне на “craft based tapestry” (з’арыентаваныя на тэхніку выканання) і “image based tapestry”(з’арыентаваныя на мастацкі вобраз). У Латвіі, безумоўна, практыкуецца другі кірунак – тэхніка, падпарадкаваная мастацкай выяве, ідэі і створанаму эскізу. Латвійскія мастакі заўсёды самі выконваюць свае творы, таму іх габеленам уласціва разнастайнасць почыркаў і розная стылістыка.

Усе прадстаўленыя на выставе творы - гэта працы, створаныя першакурснікамі, і амаль для ўсіх з іх гэта першы габелен у жыцці, таму што рэдка хто прыходзіць з наяўнымі навыкамі ткацтва. Тым не менш, спачатку студэнтамі ткуцца  невялікія ўзоры тэхнік, а далей ідзе самастойная праца над «перакладам» свайго эскіза ў тэкстыльную матэрыю.

Першаснай заўсёды лічыцца ідэя, увасобленая самім студэнтам на паперы, ці то гэта карціна, ці то графіка, ці фатаграфія. Менавіта ідэя павінна быць прывабнай і прыцягальнай, каб студэнт з радасцю над ёй працаваў на працягу ўсяго семестра, працягласць якога 14 тыдняў. Найбольш цікавымі аказваюцца працы тых аўтараў, якія ў валокнах матэрыялу паспрабавалі распавесці сваю гісторыю, дасягаючы нехарактэрнай вобразнасці ў ткацтве.

Так, нітка за ніткай, ствараюцца габелены – гладкія, рэльефныя, пухнатыя, тонкія, празрыстыя – работы, якія найболей адпавядаюць ідэі і бачанню маладога мастака. Часам першы габелен становіцца і апошнім, таму што ў тэкстыльным мастацтве існуе даволі шмат іншых форм і відаў выражэння, якія асвойваюць студэнты стоячы каля станкоў.  Прапануючы студэнтам працу над габеленам кафедра тэкстылю пераканана, што гэта дазволіць ім шырэй зірнуць на ткацтва, як творчы працэс, у якім можна пазбегнуць руціны, клішэ і нуды. Беларускаму гледачу даецца магчымасць убачыць калекцыю прац студэнтаў розных гадоў і, магчыма, адчуць нечаканую радасць, якую адчувалі аўтары габеленаў, працуючы над сваімі тэкстыльнымі творамі.

Куратары выставы:

Іева Круміня – прафесар, загадчык кафедры тэкстылю Латвійскай акадэміі мастацтваў

Міхаіл Цыбульскі – дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, кандыдат мастацтвазнаўства

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)

Тэлефон: 327-26-12

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY