МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстаўка-прэзентацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей

У мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці 12 верасня а 16-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці.

Прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі шырокай публіцы – гэта заўсёды значная і ўнікальная падзея. Нематэрыяльная спадчына як культурная з’ява яшчэ не да канца ацэнена грамадствам, ды і самімі носьбітамі гэтай спадчыны. А між тым менавіта яна з’яўляецца краевугольным камнем ідэнтычнасці беларусаў. Лакальныя сакральныя і свецкія традыцыі, абрады, спевы, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць абстрактныя аб’екты жывой і нежывой прыроды канкрэтнымі «нашымі», «беларускімі». Вобраз Беларусі ў свядомасці яе жыхароў складаецца, як пазл, з элементаў нематэрыяльнай спадчыны і гэты вобраз злучае нас у адзіны народ. Кожная такая выстава дазваляе прадставіць грамадзянам нашай краіны, якія да канца яшчэ не пазбавіліся рудыменту «тутэйшасці», шырокую і разнастайную палітру ідэнтыфікатараў беларускай культуры, а праз яе – і саміх беларусаў.

На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам ўсе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.

Мастацкая галерэя МАЦНТ знаходзіцца па адрасе: Мінск, вул. Гікалы, 4.

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY