МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Выстаўка "Крокі"

Выстаўка творчых прац выкладчыкаў і студэнтаў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў “Крокі” – гэта свайго роду рытмы, варункі і вымярэнні нашага жыцця. Менавіта яны свараюць асноўную сэнсавую лінію выстаўкі. Асобаснае, а таму і не падобнае на традыцыйнае разуменне з’яў навакольнага свету, як і мнагастайнасць сродкаў іх мастацкага пераасэнсавання, знайшлі аўтарскія ўвасабленні ў прадстаўленных творах. Разам з тым, яны блізкія па прынцыпах пластычных і сэнсавых рашэнняў.     

На выстаўцы прадстаўлены творы, выкананыя ў некалькіх напрамках: роспісу, батыку, тэкстылю, габелену. Удзельнікі выстаўкі: Людміла Дамнянкова, дацэнт, кандыдат гістарычных навук, член Беларускага саюза дызайнераў; Наталля Аждзер, старшы выкладчык, магістр мастацтвазнаўства; Алена Шаціла, старшы выкладчык, бакалаўр мастацтвазнаўства, а таксама іх вучні. Менавіта яны прысутнічалі на адкрыцці выстаўкі ў Мінскам абласным краязнаўчым музеі і растлумачылі гледачам сэнс сваёй і студэнтаў дзейнасці і твораў.         

Сучасная дзейнасць кафедры акрэслена не толькі асэнсаваннем народных традыцый і вучэбнымі задачамі іх асваення. Народнае мастацтва ўспрымаецца не застылай у часе дадзенасцю, а жывымі, а таму зменлівымі вобразамі, у якіх увасабляюцца асобасныя пачуцці, настроі, адлюстроўваецца характар нашага часу і эпохі. Формы і тэмы традыцыйнай культуры з’яўляюцца асновай для мастацкіх інтэрпрэтацый навакольнай рэчаіснасці ў яе мнагастайных і зменлівых вобразах.

На адкрыцці прысутнічалі: Старшыня Мінскага абласнога Савета ГА “Беларускі саюз жанчын”, дырэктар ДУ “Палац культуры г.Маладзечна” Сарока С.Г., выкладчыкі і навучэнцы ДУ “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага” і ДУ “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна”, дырэктар ДУ “Дзіцячая мастацкая школа г.Маладзечна” Трус Н.С. і яе вучні і інш.

Другие новости

Солистки студии вокала «Consonance» Колодищанского СДК Минского района Полина и Анастасия Шкелёнок вернулись из Молодечно, где прошел благотворительный концерт «...

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY