МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Вынікі свята-конкурсу “Беларускі пояс”

III рэгіянальнае свята-конкурс майстроў па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс”, якое трэці раз ладзіцца на Уздзеншчыне, праведзена на вышэйшым узорна-паказальным узроўні. Гран-пры на гэты раз атрымала майстрыха з Крупскага раёна Яніна Паўлаўна Мікульчык, якая сёлета адзначае 70-гадовы юбілей.

Як заўсёды дастойна прадставілі Уздзенскі раён нашы майстры: Марына Мікалаеўна Зянькевіч (кіраўнік народнай  студыі “Скарбніца” Хатлянскага СДК) – I месца ў намінацыі “За крэатыўнае мысленне, наватарскі падыход, асабісты ўклад у развіццё ткацтва і пляцення беларускіх паясоў”. Яе выхаванцы, Інеса і Клаўдзія Парэчын, а таксама Аліна Буднік падзялілі III месца ў намінацыі “За высокае прафесійнае майстэрства, адраджэнне рэгіянальных тэхнік, мастацкіх прыёмаў, арнаментацыі і адпаведнасць мясцовым традыцыям вырабу беларускіх паясоў”. Святлана Анатольеўна Шчэрбач узнагароджана ў намінацыі “За лепшую хатнюю калекцыю, зберажэнне, развіццё і папулярызацыю традыцый вырабу беларускіх паясоў”. Наталля Мікалаеўна Трухан (мастацкі кіраўнік Лашанскага СДК) і Марта Дзітман (вучаніца Святланы Шчэрбач) узнагароды атрымалі ў намінаціі “За зберажэнне і развіццё традыцый ткацтва і пляцення паясоў”.  

У Тамары Мікалаеўны Місюкевіч (Уздзенскі дзіцячы Дом творчасці) – III месца ў намінацыі “Лепшы тканы пояс на дошчачках”, а яе выхаванцы Ксенія і Віктар Астравух, Аліна і Максім Хальцавы ўзнагароджаны ў намінацыі “За творчае развіццё традыцый вырабу паясоў і дэбют на III рэгіянальным свяце-конкурсе майстроў па ткацтве і пляценню паясоў “Беларускі пояс”.

Некалькі майстроў узнагароджаны ў розных намінацыях: “За беражлівыя адносіны да мясцовых традыцый, арганізацыю пераемнасці тэхналагічных і мастацкіх асаблівасцей вырабу беларускіх паясоў («Лепшы настаўнік»)”: Марына Мікалаеўна Зянькевіч, кіраўнік народнай студыі “Скарбніца” Хатлянскага СДК; Ала Валянцінаўна Кадзевіч (Клецкі раён); Наталля Аркадзьеўна Барынь (Слуцкі раён); Ірына Васільеўна Яскевіч,  Зоя Міхайлаўна Грышчэня і Марыя Сямёнаўна Тараховіч (Любанскі раён). 

“За высокае майстэрства, мастацкі густ і плённую працу па развіцці традыцый вырабу беларускіх паясоў” былі адзначаны сямейныя калектывы майстроў: Балясавых (Дзяржынскі); Волкавых (Капыльскі); Сафонавых (Капыльскі); Барынь (Слуцкі); Давыдкіных (Старадарожскі);Грышчэня-Тараховічаў (Любанскі).                        Асобны прыз у намінацыі “Самы малодшы ўдзельнік” атрымала Дар’я Бырынь (Слуцкі раён), якой восем гадоў.

Арганізатары свята выказалі шчырыя словы падзякі дырэктару ДУА “Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя Кандрата Крапівы” за дапамогу ў арганізацыі і прадастаўленні месца правядзення свята-конкурсу, а таксама спонсарам – індывідуальнаму прадпрамальніку А.Янчэўскаму і старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа А.Андросіку.

Падводзячы вынікі свята і ўручаючы прызы пераможцам, старшыня журы Яўген Сахута адзначыў: “Свята безумоўна атрымалася! А плённая праца калектыва ДУК “Уздзенскі раённы Дом культуры” і спеціялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па падрыхтоўцы і арганізацыі мерапрыемства заслугоўвае адзнакі выдатна. Неабходна адзначыць, што III рэгіянальнае свята-конкурс майстроў “Беларускі пояс”, якое трэці раз ладзіцца на Уздзеншчыне, праведзена на вышэйшым ўзорна-паказальным узроўні”.

Бяспрэчна, што гэта народнае свята ўпісала яшчэ адну яркую старонку ў культурнае жыццё раёна і вобласці, дапамагло майстрам у чарговы раз  рэалізаваць творчы патэнцыял і абмяняцца вопытам з калегамі.

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY