МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Вынікі абласнога конкурсу эстраднай песні “Вясеннія рытмы”

        22 красавіка 2017 года ў г.Дзяржынску ў чацвёрты раз адбыўся песенны форум эстраднай песні “Вясеннія рытмы” – адзін з самых яркіх музычных праектаў Міншчыны, які накіраваны на папулярызацыю эстраднага мастацтва, выхаванне мастацкага густу і далучэння маладога пакалення да лепшых узораў сучаснай эстрады.

        Права паспрабаваць свае сілы ў конкурсе абласнога ўзроўню атрымалі сорак юных і маладых выканаўцаў амаль з усіх рэгіёнаў вобласці. У конкурсе прынялі ўдзел пераможцы раённых конкурсаў эстраднай песні – выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў па пяці ўзроставых катэгорыях:  ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 16 гадоў, ад 17 да 24 гадоў, ад 25 да 30 гадоў. Кожнаму з іх прадаставілася магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальваў кампазітар, народны артыст Беларусі, намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуард Барысавіч Зарыцкі

        За самы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры Гран-пры конкурсу і каштоўны падарунак быў уручаны Валерыі Зверавай  (4-я ўзроставая катэгорыя, Чэрвеньскі раён). 

Дыпломамі І ступені і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны:  

 

 

 

 

 

 

  • у 1-й узроставай катэгорыі: Вікторыя Саванец (Вілейскі раён)
  • у 2-й узроставай катэгорыі: Марыя Данілава (Дзяржынскі раён)
  • у 3-й узроставай катэгорыі: Кацярына Паўловіч (Маладзечанскі раён) 
  • у 4-й узроставай катэгорыі: Дзмітрый Нікіцін (Крупскі раён) 
  • у 5-й узроставай катэгорыі: Марыя Лебедзь (Слуцкі раён)

Дыпломамі ІІ ступені і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны:

  • у 1-й узроставай катэгорыі: Паліна Шкялёнак (Мінскі раён)
  • у 2-й узроставай катэгорыі: Анастасія Карповіч (Капыльскі раён)
  • у 3-й узроставай катэгорыі: Уладзіслаў Сазонаў (Дзяржынскі раён) і Сцяпура Любоў (Клецкі раён)
  • у 4-й узроставай катэгорыі: Елізавета Маслоўская (Дзяржынскі р-н)  іТаццяна Мароз (Нясвіжскі раён) 
  • у 5-й узроставай катэгорыі: Ганна Драчан (Пухавіцкі раён)

      Дыпломамі ІІІ ступені і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны:

  • у 1-й узроставай катэгорыі: Дар’я Місіюк (Маладзечанскі раён) 
  • у 2-й узроставай катэгорыі: Яна Вяль (Маладзечанскі раён)
  • у 3-й узроставай катэгорыі: Ірына Храмцова (Вілейскі раён) і Анастасія Паддубская (Дзяржынскі раён)
  • у 4-й узроставай катэгорыі: Ганна Язэпчык (Нясвіжскі раён)
  • у 5-й узроставай катэгорыі: Павел Бандарэнка (Маладзечанскі раён)

Астатнім удзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы за ўдзел і падарункі.

      У рамках конкурсу адбылася канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады – Алега Елісеенкава, Аляксандра Салаўёва і Анастасіі Віннікавай.

Галоўны хормайстар ДУ МАЦНТ Вольга Нупрэйчык

Видео победителей IV областного конкурса эстрадной песни "Весенние ритмы" 22.04.2017 в Дзержинском ГДК  - в Видеогалерее ►​

Фото - в Фотогалерее​ ►

Валерыя Зверава - уладальнік Гран-пры
Вікторыя Саванец - 1 кат.
Марыя Данілава - 2 кат.
Кацярына Паўловіч - 3 кат.
Дзмтрый Нікіцін - 4 кат.
Марыя Лебедзь - 5 кат.
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY