МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Вясковыя забавы на Мядоччыне

Фальклорнае свята «Вясковыя забавы» прайшло ў Мётчанскім сельскім доме культуры Барысаўскага раёна 29 мая 2019 года.

Мерапрыемства адбылося ў рамках фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва «Штогод вясёлы карагод».

Галоўным удзельнікам стаў узорны фальклорны гурт «Весялінка».

Некалькі слоў пра калектыў:

Ён быў створаны ў 1989 г. Дзеці рэгулярна выступаюць з канцэртнымі і музычна-забаўляльнымі праграмамі ў клубах, школах, дзіцячых садках; прымаюць удзел у семінарах, аглядах, конкурсах, фестывалях фальклорнага і вакальнага мастацтва рознага ўзроўню. «Весялінка» з’яўляецца лаурэатам, і дыпламантам шматлікіх раённых, рэгіянальных і абласных мерапрыемстваў. Юныя артысты выдатна спяваюць, іграюць на шумавых музычных інструментах, наглядна дэманструюць народныя абрады і вельмі спрытна выконваюць беларускія народныя танцы.

Падчас свята гледачы апынуліся ў цудоўным свеце вясковых мядоцкіх забаў, прадстаўленых на любы густ. Спачатку дзяўчынкі і хлопчыкі гурта «Весялінка» дэманстравалі навыкі калектыўнай гульні на шумавых музычных інструментах і выконвалі беларускія народныя прыпеўкі, затым надышла чарга аўтэнтычных танцаў, сярод якіх – «Гапак», «Лысы», «Полька». У наступнай забаве гасцей чакаў танцавальны карагод «Лён, наш ляночак».

Такія падзеі, як фальклорнае свята «Вясковыя забавы», спрыяюць захаванню і развіццю беларускай традыцыйнай культуры, што з’яўляецца найкаштоўнейшай спадчынай і неад’емнай часткай сувязі пакаленняў.

 

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY