МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Вялікдзень з чырвонымі яйкамі»

У рамках тыдня традыцыйнай культуры «Вялікдзень на Барысаўшчыне» 29 красавіка 2019 года ў Новаянчынскім ДФ прайшло раённае свята «Вялікдзень з чырвонымі яйкамі».

Вялікдзень – веснавое свята старажытных славян у гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. У народзе яго называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка. Гэта было адно з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў. З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. Вялікдзень, як ніякае іншае свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічнага і жыццесцвярджальнага характару.

Свята пачалося з абраду «Велікодныя валачэнні». Абыходзячы двары вёскі Новаянчына, жанчыны спявалі валачобныя песні, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, зычылі плёну на ніве і шчасця. Атрымаўшы абрадавы дарунак, дзякавалі за яго і жадалі сям’і ўсялякіх даброт. Пасля абыходу сялянскіх двароў удзельнікі гурта і госці мерапрыемства сабраліся ў Доме фальклору, дзе працягнуліся велікодныя святкаванні. Удзельнікі бавілі час за велікоднымі гульнямі («У біткі», «Раскруці яйка», «Яйка пад шапкай», «На паляўнічы спрыт»), праяўлялі фантазію ў конкурсе на ўгадванне «Велікодны кошык» і показвалі свае веды аб свяце ў «Велікоднай віктарыне».

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала шмат народных песень, баек і шчырых пажаданняў.

Свята прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы. Кожны прысутны быў задаволены магчымасцю дакрануцца да вытокаў мінулага і даведацца больш пра векапомныя традыцыі свайго народа.

ГУК РЦНТ Барысаўскага раёна

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY