МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Віват тэатр!

Гран-пры, Дыпломы I, II і III ступеняў, адзнакі у намінацыях – усё як у сапраўдных прафессійных конкурсах, але толькі тут не было праіграўшых, бо ў цэлым атрымалася сапраўдная феерыя – II раённае свята-конкурс аматарскіх тэатральных клубных устаноў культуры Уздзенскага раёна “Запрашае тэатр!”.

Свята праходзіла у рамках грамадска-культурнага праекта “Дзівосны свет Спадчыны”, прысвечанага Году малой радзімы. Яно адбывалася 21 красавіка на базе Цепленскага сельскага Дома культуры, які ўжо другі раз прымае ў сябе больш за 60 удзельнікаў тэатральных гурткоў раёна.

Маляўнічыя афішы кожнага калектыву з назвай спектакля (адна з умоў конкурсу), вабілі вока і запрашалі ў глядзельную залу усіх, хто ў гэты сонечны дзень адчыняў дзверы СДК. У файе можна было сустрэць незвычайных герояў казак: бегалі “зайцы”, некуды паважна каціўся Калабок, ласаваліся пячэннем Кароль з Папялушкай, прагульваліся “прынцы” і “феі”, “бабкі” і “дзедкі” ўсіх узростаў рэўнасна аглядалі адзін аднаго… І ўсе вельмі хваляваліся.

Дзейства пачалося з дыфірамбаў яе вялікасці – сцэне! Відэакадры, чулыя словы адной з вядучых свята Алёны Сямёнавай спрыялі ўзнятаму настрою. Конкурс распачалі ўдзельнікі тэатральнай студыі васкрэснай школы вёскі Цеплень (кіраўнік Людміла Жукоўская). Як заўжды, яны не здрадзілі свайму творчаму накірунку распавядаць пра сэнс і чалавечыя якасці жыцця, паказаўшы інсцэніроўку твора Самуіла Маршака “Сказка о глупости”. Нематэрыяльныя каштоўнасці малой радзімы, мона-спектакль “Казачка пра піражок” па творах аднавяскоўцы Лідзіі Цыбульскай з вёскі Магільнае паказала ўдзельніца драматычнага гуртка Нёманскай СШ імя Гурскага Анастасія Тоўстая. Яна атрымала Дыплом у намінацыіі “За сохранение национальной культуры и нематериально-культурного наследия”.  А падтрымаць выканаўцу, павучыцца і паглядзець на другіх прыехалі яе сябры са школьнага гуртка аматарскай творчасці.

Як заўжды яскравым, поўным гумару і сапраўдных тэатральных увасабленняў у вобразах герояў было выступленне тэатральных калектываў Прысынкаўскага СДК: маладзёжнага тэатра “Синяя птица” і тэатра-мініяцюр “Печки-лавочки”, якімі кіруе Ірына Навышная. Трэба адзначыць, што гэта самы шматаблічны і рознаўзроставы калектыў такога плана ў раёне. Тут займаюцца творчасцю вучні СШ імя А. Пушкіна Крысціна Якавенка, Вікторыя і Аляксандра Бокуць, вадзіцель ПМК-69 Аляксей Арцыховіч, фельчар Надзея Герасімовіч, навучэнка Уздзенскага ліцэя Караліна Кулікоўская і студэнт БГТУ Юрый Сцепановіч, а таксама ветэраны працы і самадзейнасці Тамара Трус, Ганна Кучук і Марына Трус. У іх выкананні на суд журы і гледачоў былі прадстаўлены два сцэнічныя творы А. Захаравай “Гуси-лебеди” і  “Сотовая связь, или Золушка в наши дни”.

Тэму казкі пра Папялушку прадоўжылі артысты з Каралёўскага СДК. “Золушка на новый лад” у пастаноўцы тэатральнага калектыву “Вожык” (кіраўнік Наталля Стральцова) адрознівалася крэатыўнасццю, добра пастаўленнай сцэнічнай мовай удзельнікаў, тэатральнымі мізансцэнамі і яскравым увасабленнем ролей.

Асабістыя дыпломы “За яркое актерское исполнение роли” і “Самому маленькому актеру” атрымалі вучаніца 4 класа Каралёўскай школы Даша Ксяневіч і выхаванец Каралёўскага дзіцячага садка Стас Прытула. А ўвесь калектыў, які ўпершыню ўдзельнічаў у конкурсе і дэбютыраваў на вялікай сцэне, атрымаў Гран-пры і каштоўны падарунак ад спонсараў свята ЗАТ “Вітэкс”. Яго ўрычыла прадстаўнік арганізацыіі і член журы Аксана Іосіфаўна Чэрэватая. 

А колькі пазітыву атрымалі гледачы ад выступлення дзіцячага драмгуртка “Надежда” Лашанскага СДК! Кіраўнікі Галіна Пінчук і Наталля Трухан стварылі на сцэне сапраўдны казачны цуд з тэатральных дэкарацый і касцюмаў. Руская народная казка “Колобок” у сучасным выглядзе выклікала шмат добразычлівых усмешак і апладысментаў, а калектыў атрымаў пачэсны Дыплом II ступені.

Такое свята не магло абысціся без тэатра гумару і гульні “Возерскія вычваракі” Возерскага СДК, якім кіруе Таццяна Лычкоўская. Яна і сама раз-пораз ператваралася то ў сціплую вядучую, то ў гульнёвую бабу, тым самым даючы магчымасць падрыхтавацца наступным удзельнікам конкурсу да выступлення. А вось сам калектыў паказаў аж чатыры разнажанравыя мініяцюры з цыкла “Дзівосы сялянскага жыцця”. Тут былі  спевы і жарты, сцэнкі і музыка. Яны атрымалі Дыплом Ш ступені, а Дыпломам I ступені ўзнагароджаны калектыў “Печки-лавочки” Прысынкаўскага СДК.

Трэба адзначыць, што тэатральны жанр у рабоце клубных устаноў самы дэмакратычны, ён дазваляе адшукаць і развіць таленты і здольнасці кожнага ўдзельніка, прыцягнуць да творчасці цяжкіх падлеткаў і іх бацькоў. Таму і ладзіцца ў раёне свята-конкурс “Запрашае тэатр!”, каб даць магчымасць правесці гастролі, паглядзець на другіх і сябе паказаць.

Акрамя ўзнагарод, бясплатнага абеду ад ЗАТ “Вітэкс” для ўсіх удзельнікаў, пераможцы свята-конкурса атрымалі права на выступленні ў клубных установах раёна з прадастаўленнем аўтатранспарта ДУК “Узденскі раённы Дом культуры”. А для работнікаў культуры раёна, якія прыехалі для падтрымкі сваіх калег, свята-конкурс стала своеасаблівым майстар-класам.

Асобныя словы ўдзячнасці заслугоўваюць работнікі Цепленьскага сельскага Дома культуры на чале з дырэктарам Сяргеем Сахаравым за гасціннасць і правядзенне мерапрыемства на вышэйшым ўзроўні. Шмат пазітыўных эмоцый падарылі ўсім прысутным таленавітыя артысты Возерскага СДК і яго мастацкі кіраўнік Юрый Рослік.

Хочацца выразіць падзяку генеральнаму дырэктару ЗАТ “Вітэкс” Віктару Аляксеевічу Цярэшчанку за падтрымку ідэі правядзення II раённага свята-конкурсу “Приглашает театр!» аматарскіх калектываў тэатральнага жанру менавіта ў Цеплені і спонсарскую дапамогу, а таксама раённаму аддзелу адукацыі, спорту і турызму, непасрэдна начальніку Уладзіміру Казючыцу, які заўжды падтрымлівае сумесныя творчыя праекты Узденскага РДК з удзелам дзіцячых калектываў аматарскай творчасці раёна.

У гэты дзень уся краіна працавала на рэспубліканскім суботніку, але свята-конкурс “Приглашает театр!” адбылося і стала асаблівым узносам у  скарбонку “Дзівоснага света Спадчыны”.

Людміла ЦВІРКО, загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці

ДУК “Уздзенскі раённы Дом культуры”

Фота Алега Каламійца

 

Пераможцы
Усе ўдзельнікі
Воскресная школа д.Теплень
Присынковскй СДК
"Надежда" Лошанский СДК
"Вожык" Королёвский СДК
Присынковскй СДК
Присынковскй СДК
Озерский СДК
Гран-при - "Вожык". Стрельцова
Другие новости

Солистки студии вокала «Consonance» Колодищанского СДК Минского района Полина и Анастасия Шкелёнок вернулись из Молодечно, где прошел благотворительный концерт «...

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY