МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

VII абласное свята-конкурс па ткацтве “Матчыны кросны”

Ткацкае рамяство ў беларускай вёсцы яшчэ да сярэдзіны мінулага стагоддзя не было экзотыкай. На патрэбу сям’і і хатняй гаспадаркі ткаліся палотны на адзенне, пасцельную бялізну, розныя побытавыя патрэбы. Паступова выцесненае прамысловай вытворчасцю ткацтва, на шчасце, не знікла, не сышло ў нябыт, а стала прадметам творчага самавыяўлення, хоббі для многіх жыхароў Беларусі.

Старадарожская зямля заўсёды славілася сваімі рукатворнымі тканінамі, унікальным комплексам народнага адзення. Сучасны стан ткацкай справы ў раёне стварыў умовы для правядзення тут абласнога свята-конкурсу па ткацтве “Матчыны кросны”. Гісторыя свята пачынаецца ў 2000 годзе.  З гэтага часу кожныя тры гады старадаражане і госці раёна маюць магчымасць бачыць лепшыя вырабы майстроў ткацтва вобласці. Апошнія гады да ўдзелу далучаюцца госці з іншых рэгіёнаў краіны і нават з суседняй Латвіі.

Вось і сёлета 19 жніўня 2017 года Старыя Дарогі зноў сустракаюць гасцей! Згодна з пададзенымі заяўкамі чакаеццца каля 160 удзельнікаў.

Галоўная мэта свята-конкурсу – захаванне і адраджэнне традыцый народнага ткацтва. На мерапрыемстве будзе прадстаўлена разнастайная палітра традыцыйных і сучасных вырабаў, якія дэманструюць стан мастацкага ткацтва на Міншчыне. Выставы гатовых работ дазволяць прааналізаваць і вызначыць перспектывы развіцця жанру.

Распачнецца свята ў 10.30 урачыстым шэсцем “Парад ручнікоў”, у якім кожная дэлегацыя прадставіць адметны ручнік ці пояс свайго рэгіёна. Парад пройдзе па вул. Парыжскай Камуны, Кірава, Камсамольскай, Пралетарскай і завершыцца на Цэнтральнай плошчы. Тут, на галоўнай пляцоўцы ў 11.00 адбудзецца ўрачастае адкрыццё свята-конкурсу. З 11.30 да 16.00 адбудуцца выступленні аматарскіх калектываў Слуцкага, Чэрвеньскага і Старадарожскага раёнаў.

Конкурс па ткацтве (вул.Кірава) адбудзецца па двух накірунках: выстава-конкурс гатовых работ, загадзя падрыхтаваных да свята, конкурс на хуткасць і якасць тацтва, які працягнецца тры гадзіны. За гэты час майстры павінны паказаць якасць, тэхналагічны і мастацкі ўзровень ткацтва ў адпаведнасці з традыцыямі свайго рэгіёна і выканаць на свой выбар фрагмент любога традыцыйнага вырабу: ручнік, сурвэтка, пояс. Узровень работы ацэньвае журы, у складзе якога вядучыя спецыялісты-этнографы і мастацтвазнаўцы у галіне традыцыйнай культуры, члены грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці”. Узначальвае журы старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўца, прафесар Яўген Міхайлавіч Сахута. Узнагароджванне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё свята-конкурсу адбудзецца ў 16.00 на галоўнай сцэне. 

Падчас свята будзе працаваць кірмаш рамесніцкіх вырабаў “Горад майстроў” (уздоўж вул.Камсамольскай).

У Гарадскім скверы размесцяцца сельскагаспадарчыя падворкі “Багацце роднага краю”, кірмаш тавараў народнага спажывання, “Дзіцячы гарадок” запросіць на гульнёвую праграму, будуць працаваць атракцыёны, пляцоўка па стральбе з лука і арбалета. Упрыгажэннем стане канцэртная праграма з удзелам аматарскіх калектываў раёна і вобласці.

Каля фантана размесціцца выстава “Матчыны кросны. Гісторыя”, пройдзе майстар-клас па ткацтве на кроснах.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY