МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

VI абласны фестываль гульні і гумару “Капыльскія пацехі”

Таленавітых, натхнёных людзей, якія не згубілі пачуццё гумару і ўмеюць не толькі добра працаваць, але і ад душы весяліцца,  гасцінна сустрэне ў суботу, 17 чэрвеня, Капыльская зямля.

Капыльшчына здаўна славіцца мясцовымі гумарыстычнымі ды гульнёвымі традыцыямі. Тут быў арганізаны першы ў вобласці тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, які ў 1998 годзе стаў ініцыятарам правядзення адпаведнага абласнога фестывалю. 

Сёлета ўжо  ў шосты раз Капыль сардэчна  запрасіў для ўдзелу ў фестывалі аматарскія калектывы гумарыстычнай і гульнёвай накіраванасці, драматычныя калектывы і індывідуальных выканаўцаў – гумарыстаў, сатырыкаў, байкапісцаў, культарганізатараў, гарманістаў і прыпевачнікаў, а таксама майстроў народнай творчасці, якім таксама ўласцівы гумар. У гумары, гульнях, жартах закладзены надзвычай багаты жыццёвы вопыт народа, яго шматгранны характар, востры розум і глыбокія пачуцці. Гэтыя якасці прадэманструюць падчас сваіх выступленняў удзельнікі вясёлага свята, якія з’едуцца з 15 рэгіёнаў Міншчыны. Сярод іх жартоўныя гурты з ганаровым найменнем “народны”: “Смехаўё” Любанскага РЦК, “Тары-бары” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” г.Маладзечна, “Цешча” Ратамскага СДК Мінскага раёна, “Дубінскія фанабэры” Дубінскога СДК Валожынскага раёна і інш. А ў якасці гасцей на фестываль запрошаны народныя тэатры гумару: з вёскі Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці і “Вясёлыя аўцюкоўцы” з Калінкавіч Гомельскай вобласці (вёска Аўцюкі лічыцца сталіцай гумару ў Беларусі).  

Па выніках фестывалю будуць вызначаны калектывы-пераможцы ў катэгорыях «жартоўныя гурты» і «гульнёвыя калектывы», індывідуальныя выканаўцы ў катэгорыях «аўтар-гумарыст», «лепшы культарганізатар» і «майстар-гумарыст», якія будуць узнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Мінскага аблвыканкама.

Сярод журы і гасцей фестывалю нашы даўнія сябры – нязменны старшыня Усебеларускага фестывалю гумару, пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, загадчык аддзела сатыры і гумару ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пісьменнік Мікола Шабовіч, супрацоўнікі часопіса сатыры і гумару “Вожык”, першым галоўным рэдактарам якога быў беларускі драматург і байкапісец з Уздзеншчыны Кандрат Крапіва.

Т.М. ЯСКЕВІЧ, загадчык аддзела  культурна-дасугавай дзейнасці ДУ МАЦНТ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY