МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Вербная нядзеля” ў Барысаве

Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) – гэта свята, устаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка пра гэта разнеслася шырока, і натоўп народу вітаў яго як цара пальмавымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі – яны сімвалізуюць тыя пальмавыя, якімі сустракалі Хрыста пры ўваходзе ў Ерусалім. Свята адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднём.

У гэты святочны дзень галінкі вярбы неслі  дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год! 

 

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках. 

1 красавіка 2018 г. на плошчы 900-годдзя г. Барысава, каля кінатэатра “Перамога”,  прайшла тэматычная выстава-продаж “Вербная нядзеля” ў рамках правядзення тыдня традыцыйнага мастацтва “Вялікдзень на Барысаўшчыне”.

У выставе прымалі ўдзел майстры цэнтра традыцыйнай культуры, ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці” і майстры з Барысава. Яны прапаноўвалі падарункі і сувеніры ў самых разнастайных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – як традыцыйнага, так і сучаснага: кераміка, вырабы з дрэва і саломы, кампазіцыі з прыродных матэрыялаў і шмат іншага.

Попытам на выставе карысталіся кветкавыя кампазіцыі, вялікодныя вяночкі для ўпрыгожвання дзвярэй, разнастайныя сонейкі і галінкі асвечанай вярбы.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY